Менск адначае Дзень горада. Традыцыйна гарадзкое сьвята адбываецца ў другую суботу верасьня. Сёлета Менску спаўняецца 946 гадоў з моманту першага згадваньня ў «Аповесьці мінулых гадоў».
Асаблівасьцю гэтага сьвяткаваньня стаў перанос цэнтральных мерапрыемстваў у Верхні горад, які неўзабаве стане пешым.
Гарадзкія ўлады вырашылі адмовіцца ад вялікіх сцэнічных пляцовак каля Палаца спорту і ў парку Перамогі.
«Асноўныя блёкі, тэмы сьвята сёлета прапанавана правесьці ў раённых зонах — Лошыцкі парк, парк імя Паўлава, студэнцкая вёска, у якой пройдзе маладзёвае сьвята. Мы імкнуліся максымальна перанесьці акцэнты сьвяточных мерапрыемстваў у раёны», — паведаміла журналістам у пачатку тыдня начальнік упраўлення культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава.
Паводле яе, 50 зь 70 мерапрыемстваў пройдуць у сталічных раёнах.
Сьвята распачнецца ўрачыстым ускладаньнем кветак да абэліска «Мінск — горад-герой». Пасьля цырымоніі кіраўніцтва горада ўручыць ключы ад аўтамабіляў, абсталяваных ручным кіраваньнем, інвалідам ваенных дзеяньняў у Аўганістане.
Цырымонія ўручэньня ўзнагародаў «Мянчук году» і сьвяточны канцэрт пройдуць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатра опэры і балету. Упершыню пасьля заканчэньня канцэрту на пляцоўцы перад тэатрам будзе паказаны творчы праект «Менск. Гісторыя сучаснага горада», падчас якога будзе паказвацца 3D-праекцыя на будынак тэатра.
Асноўным месцам народных гуляньняў 14 верасьня стане Верхні горад, у якім будзе рэканструяваная эпоха канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў: музыкі, рамесьнікі, жывыя карціны, мастакі. На Ратушнай плошчы будзе паказана праграма завяршэньня музычна-турыстычнага сэзону. У сквэры разгорнецца кніжная выстава беларускіх аўтараў. Вечарам (з 20.00 да 22.00) зь песнямі пра Менск выступіць Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
На праспэкце Пераможцаў, на зялёнай зоне паміж абэліскам і Палацам спорту, пройдзе фэстываль гістарычнай рэканструкцыі «Менск гістарычны». Праграмай прадугледжаныя мерапрыемствы, якія перададуць атмасфэру высакароднага сярэднявечнага рыцарства, умовы ваенных лягераў. Фіналам фэстывалю будзе канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэднявечнай музыкі і фаер-шоу, якое сёлета заменіць традыцыйны сьвяточны салют.
На пешаходнай вуліцы Карла Маркса адбудзецца закрыцьцё фэстывалю вулічных тэатраў Беларусі і замежжа. Удзельнікі пройдуць ад Міхайлаўскага сквэру па вуліцы карнавальным шэсьцем. Сьвята будзе доўжыцца два дні — 14 і 15 верасьня.
У Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе адбудзецца сьвята народнай творчасьці, выстава-кірмаш «Горад майстроў», а таксама фэстываль «Марозіўны бум» з удзелам усіх вытворцаў марозіва Беларусі.
У парку імя Горкага 14 верасня пройдзе фэстываль нацыянальных культураў.
Дзіцячыя праграмы будуць арганізаваныя на пляцоўцы каля Палацу дзяцей і моладзі, Дзіцячай чыгункі і ва ўсіх парках.
Паводле інфармацыі гарвыканкаму, выязны гандаль на Дні горада расьцягнецца больш як на пяць кілямэтраў. Прыкладна 90 прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня дадуць 25-працэнтную скідку на стравы ўласнага прыгатаваньня. У буйных гандлёвых прадпрыемствах Менску на шэраг тавараў будуць давацца зьніжкі 15–30%.
Дзяржаўтаінспэкцыя Менску сёньня будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Кіроўцам у сьвяточны дзень рэкамэндавана па магчымасьці адмовіцца ад выкарыстаньня асабістага транспарту. Дабрацца да месцаў масавых гуляньняў можна будзе на грамадзкім транспарце, склад якога будзе павялічаны.

Прыкладна 90 прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня дадуць 25-працэнтную скідку на стравы ўласнага прыгатаваньня.