14-15 верасьня ў Лідзе адзначаць 690-годзьдзе гораду. Яго пачаткі заклаў вялікі князь Гедзімін, пабудаваўшы ў 1323 годзе замак. У яго сьценах два дні будзе праходзіць рыцарскі фэст «Меч Лідзкага замка».
15-га на авіябазе адзначаць 100-годзьдзе аэрадрому, які быў пабудаваны напярэдадні І Сусьветнай вайны. Заплянаваны мітынг з гэтай нагоды, паказ авіятэхнікі, палёты ваенных лётчыкаў. Таксама чакаецца выступ парашутыстаў і — аэрастаты ў паветры над аэрадромам.
У горадзе адбудзецца фэст квасу, узнагародзяць «пераможцаў» на раённых дажынках, на бульвары Гедзіміна разьмесьціцца часовы «горад майстроў».
Самае папулярнае
1