Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як на 400 менскіх гаўбцоў выходзіць небясьпечна


Камунальныя службы сталіцы праверылі гаўбцы і выявілі, што 9200 зь іх трэба рамантаваць, а больш як 400 — рамантаваць тэрмінова, бо выходзіць на іх ужо небясьпечна. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Менскую гарадзкую жыльлёвую гаспадарку». Пры гэтым гаўбцоў у аварыйным стане ня выяўлена.

Абсьледаваньне праводзіцца візуальным мэтадам. Уласьнікі кватэр павінны самі сачыць за станам сваіх гаўбцоў і, калі зьяўляюцца праблемы, зьвяртацца з заяўкай у ЖЭС па месцы жыхарства.

Штогод у сталіцы рамантуюць 1,5–2 тысячы гаўбцоў. Усяго іх у горадзе больш за 159 тысяч.

У 2008–2013 гадах у Менску абвальваліся гаўбцы на вуліцы Маякоўскага, 172а; Гікалы, 8; Купрыянава; завулку Казлова, 10. У Слоніме 10 чэрвеня таксама рухнуў гаўбец, 70-гадовая жанчына загінула. Найбольш небясьпечныя гаўбцы «хрушчовак» 1950–60-х гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG