Ён адбываецца ў рамках сьвяткаваньня 690-й гадавіны гораду, дзе ў 1323 годзе быў збудаваны замак вялікім князем Гедымінам.
Арганізатар турніру Мікола Шаўчэнка — кіраўнік лідзкага клюбу «Dies Magna», што азначае «Дзень велічы». Чаму клюбаў ня так многа? Атрымалася, што сёньня адзначаюць дзень гораду ў сталіцы, у Рэчыцы, у Мазыры, у Гомелі, а таксама 690-годзьдзе ў Лідзе. Ды яшчэ вясельлі ў гэтыя выходныя гуляюць самі рыцары, што перашкодзіла чатыром клюбам прыбыць у Ліду, патлумачыў Шаўчэнка. Зьбіраліся пазмагацца за меч Лідзкага замку і некалькі клюбаў з-за мяжы, у іх ліку палякі і літоўцы, але здолелі прыехаць толькі маскоўскія клюбы.
Аднак у Ліду прыбылі ўдзельнікі зборнай Беларусі па гістарычных баях, на пад’езьдзе таксама былі удзельнікі такой жа зборнай з Расеі. Сёлета рыцарскія баі праходзілі у Францыі, удзельнічалі 38 краінаў. Беларусы апынуліся на трэцім месцы.
У Лідзе першыя два турніры былі найбольш масавымі — у 2005-м і 2007-м гадах, удзельнічалі нават конныя рыцары, што лічыцца даволі дарагой справай. У 2010-м турнір праходзіў падчас дажынак, да якіх быў адноўлены цалкам замак — другая вежа і дзьве з чатырох сьценаў. Аднак невялікія рыцарскія фэсты адбываюцца ў замку штогод.
Перад пачаткам турніру замкавы падворак абсьледаваў сапёр з аўчаркай. Аднак турнір у Лідзе вылучаўся ў лепшы бок, параўноўваючы з турнірам у Наваградку ў папярэднія выходныя. У Наваградку вялікі аўтазак стаяў побач з плошчай, дзе праводзілася сьвята, навідавоку гараджанаў і гасьцей. У Лідзе аўтазака ў ваколіцах замка не заўважалася. У Наваградку публіку прапускалі на плошчу праз чатыры брамы з мэталадэтэктарамі, якіх у Лідзе не было. Людзі адчувалі сябе больш разьняволена, за гадзіну да пачатку турніру сшыхавалася немалая чарга па квіткі, якія каштавалі сорак тысяч рублёў. У Наваградку ўсе рыцарскія прадстаўленьні былі бясплатныя.