Паводле навукоўцаў Менскага мэдычнага ўнівэрсытэту, у дарожна-транспартных здарэньнях па ўсёй Беларусі штогод гіне ў сярэднім прыкладна 1600 чалавек, сярод іх 60 дзяцей. Асноўныя віды ДТЗ — наезд кіроўцы на пешахода і сутыкненьне машын. Асноўныя прычыны — парушэньне кіроўцамі правілаў дарожнага руху ды ўжываньне алькаголю.
...Трагічны выпадак, які здарыўся тры месяцы таму непадалёк ад Каробчыцаў — курортнай мясьціны пад Горадняй, ізноў на слыху ў гарадзенцаў. Тады 53-хгадовая ўладальніца «Таёты Лэнд Крузэр», дырэктарка турфірмы, у лабавым сутыкненьні забіла насьмерць сужэнскую пару. Судмэдэкспэрты выявілі ў яе крыві 2,14 праміле алькаголю (пры норме 0,3). Вядома, што за апошнія два гады жанчына 13 разоў парушала правілы дарожнага руху.
Гэтымі днямі суд прысудзіў віноўніцы ДТЗ 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні. Родным ахвяраў яна павінна сплаціць кампэнсацыю — чатырыста дваццаць мільёнаў рублёў. Пасьля заканчэньня пакараньня ёй будзе забаронена пяць год сядаць за руль. Кіроўца не прызнала сябе вінаватай і будзе абскарджваць прысуд.
Вырак і само сьмяротнае здарэньне на дарозе гарадзенцы шмат абмяркоўваюць між сабой, а таксама ў інтэрнэт-блогах.
Наш карэспандэнт спытаўся ў дасьведчаных гарадзенскіх кіроўцаў, сярод якіх былі шафёры-прафэсіяналы: ці дапаможа ўзмацненьне пакараньня, якое набыло сілу з пачаткам восені, зьменшыць колькасьць п’яных кіроўцаў, палепшыць становішча на дарогах? Чаму людзі сядаюць за руль нападпітку? Ці лепшая сытуацыя на дарогах у суседзяў — у Польшчы і Літве?
Узгадваючы аварыю ў Каробчыцах, гарадзенскія кіроўцы мяркуюць, што канкрэтны вырак занадта мяккі, што за сьмерць чалавека ад наезду п’янага кроўцы трэба даваць турму, а ня «хімію», што п’янства за рулём і надалей будзе працягвацца і ніякія строгія законы ды турмы гэтага ня спыняць, а чалавек застаецца чалавекам — што ў Беларусі, што ў іншых краінах.
А вось думка літоўскага госьця Горадні, таксама дасьведчанага кіроўцы. На нашу просьбу ён параўнаў сытуацыю на дарогах Беларусі ды Літвы.
«Цяжка сказаць. Я, вядома, за жорсткія меры. Сам гэта ведаю. Я трынаццаць гадоў ня п’ю. Калісьці езьдзіў і п’яным, і магу сказаць, што алькагалізм — гэта хвароба, і, як і пры іншых хваробах, бываюць прыступы. Камусьці такое можа дапамагчы, хто яшчэ мае сілы ўстрымлівацца. Але хто дайшоў да такога стану, што ўсё роўна, то яны будуць езьдзіць (п’янымі. — РС.). І ў Польшчы, і ў Літве, і ў Беларусі, і ў Расеі — гэта бяз розьніцы.
У Літве дазваляецца да 0,4 праміле, а маладым кіроўцам — толькі 0,2 праміле. Да 1,5 праміле правы адбіраюцца недзе на год. Няма такога: або — або, забіраюць адразу. І штраф таксама — тысяча даляраў. Вядома, калі было здарэньне і загінуў чалавек — гэта да дзесяці гадоў турмы. Ня строгага рэжыму, але й не пасяленьне, там крышку горш…»
Наш чытач і слухач, былы мянчук Вадзім сёньня жыве ў адной з краін Заходняй Эўропы (на ягоную просьбу мы не называем ані ягонага прозьвішча, ані месца цяперашняга жыхарства). Калісьці ён сам стаў віноўнікам ДТЗ. Пра сваю гісторыю, якая здарылася гадоў дзесяць таму, расказаў так.
Ён быў малады і шчасьлівы. Рыхтаваўся да вясельля. Вёў здаровы лад жыцьця. Сесьці п’яным за руль — барані Божа! У той дзень разам з будучай жонкай ехаў у госьці. Як заўсёды, каханая сядзела ў машыне побач зь ім, сьпераду.
«Як усё здарылася, не разумею і дагэтуль. Раптам мяне асьляпіла фарамі, і я проста ня змог машыну выраўнаць. У выніку сяброўка загінула, а сам я трапіў у шпіталь са шматлікімі траўмамі ды пераломамі. Усе траўматычныя наступствы адчуваю і дагэтуль. Сьведкі паказалі, што маёй віны няма. Мяне асудзілі на тры гады калёніі-пасяленьня. Таксама я выплаціў вялікую кампэнсацыю сваякам сяброўкі. Згодна з рашэньнем суду правы змог вярнуць толькі праз тры гады пасьля вызваленьня. Сеў жа за руль толькі пасьля таго, як пераехаў жыць у іншую краіну. Там, дзе я цяпер жыву, нашмат вышэйшая бясьпека на дарогах, дый проста іншая культура кіраваньня транспартным сродкам. Усе прапускаюць уперад так званых „чайнікаў“. Кідаецца ў вочы, як уладкаваны рух, уключна з падзелам палосаў, сыгналамі і г.д. Пакараньні за ДТЗ тут вельмі сур’ёзныя.
Я разумею, што кожны, нават самы дасьведчаны кіроўца, можа стаць віноўнікам ДТЗ. Аднак сам я за жорсткія пакараньні. Нельга п’янаму і пад кайфам вадзіць машыну — ты не адзін і можаш нанесьці шкоду людзям. Нельга мець правы тым, хто па жыцьці дурань ці хам і не прывык саступаць дарогу іншым. Трэба скасаваць усе гэтыя „мігалкі“ для крутых начальнікаў, тое, чаго няма ў іншых краінах».
Вадзім узгадвае, што ўмовы ўтрыманьня ў калёніі шмат у чым нагадвалм войска. У любым выпадку вязьнем ён сябе не адчуваў. Хіба што маральна. Цяжкая дэпрэсія ад гібелі нявесты не праходзіла і пасьля вызваленьня. Выйсьці зь яе ён змог ужо за мяжой, і то з дапамогай псыхааналітыка. Як падаецца Вадзіму, у нашай краіне, дзе на масавым узроўні няма павагі да права, ніводзін нават самы строгі закон ня можа зьмяніць сутнасьці чалавека. У калёніі былі тыя, хто, як ён, цяжка перажывалі сытуацыю, увесь час вінавацілі сябе. Але можна было назіраць і інакшыя паводзіны сядзельцаў, з чыёй віны загінулі людзі. Некаторыя казалі, што ім проста не пашчасьціла ў той дзень з «дыспазыцыяй зорак на небе», бо звычайна ў п’яным стане яны кіравалі лепш, чым многія цьвярозыя. Іншыя абураліся прагавітасьцю сваякоў ахвяраў. Маўляў, абяцалі, што за грошы адмовяцца ад прэтэнзіяў, а тут мала таго, што грошы вялікія даў, дык яшчэ і сядзіш. Пра тое, што сам перавысіў хуткасьць, парушыў правілы, не было і гаворкі.
«Карацей, я і ня ведаю, ці вучыць чамусьці „аварыйшчыкаў“ такое зьняволеньне», — прызнаецца наш чытач.
Горацкая калёнія-пасяленьне № 16 — на вуліцы Савецкай, у адной з самых прыгожых мясьцінаў райцэнтру, непадалёк ад галоўнай гарадзкой плошчы імя Якубоўскага. Мэта ўстановы — выпраўленьне працай так званых «аварыйшчыкаў», тых, з чыёй віны хтосьці атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні альбо загінуў. Гэта выключна мужчынская калёнія. Кіроўцы-жанчыны, асуджаныя за ДТЗ, утрымліваюцца ў іншай калёніі-пасяленьні — на Гомельшчыне, у вёсцы Шубіна Веткаўскага раёну. Дарэчы, у гэтай жа ўстанове сядзяць і асуджаныя мужчыны, якім пакараньне замянілі на мякчэйшае.
У горацкай калёніі-пасяленьні — каля 200 асуджаных. Будынак трохпавярховы, дагледжаны, з сучаснымі шклопакетамі. Дзень тут пачынаецца а шостай раніцы. Блізу сёмай гадзіны вязьні ўжо стаяць шыхтам на разводзе ва ўнутраным дворыку вязьніцы. Побач з «шаснаццаткай» — перасоўна-мэханізаваная калёна № 44. Раніцай пасьля разводу каля ПМК зьбіраецца немалая грамада зэкаў. А сёмай мужчыны разыходзяцца па месцах працы. У кожнага цэляфанавы пакет. Усе ў сваёй цывільнай адзежы. Нашаму карэспандэнту давялося пагутарыць зь некаторымі.
«Адзін з асуджаных, ідучы на працу, распавядае, што ў калёніі-пасяленьні сядзяць у асноўным кіроўцы, якія празь неасьцярожнасьць учынілі дарожна-транспартнае здарэньне. Рэжым у гэтай папраўчай установе ён супастаўляе з рэжымам «хіміі» і «зоны».
«Вось „хімія“ — гэта абмежаваньне волі, калёнія — пазбаўленьне волі. У нас пасяленьне. Гэта ні „хімія“, ні калёнія. Нам з дазволу адміністрацыі даюць выхады ў горад. Вось гэта заахвочваньне для нас. Крыху падобна да войска».
Максымальны тэрмін зьняволеньня для асуджаных калёніі-пасяленьня — сем гадоў, тлумачыць суразмоўца. Паводле яго, неўзабаве зьбіраюцца зрабіць больш жорсткія пакараньні для тых, хто ўчыніў ДТЗ у стане алькагольнага ап’яненьня. Такія «аварыйшчыкі» рызыкуюць пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў.
«Калі цяжкае цялеснае пашкоджаньне — то ўсё адно крымінальную справу заводзяць. Дапусьцім зламаў некаму нагу — гэта ўжо цяжкае цялеснае, і ў залежнасьці ад таго, быў п’яны ці не, могуць даць крымінальнае пакараньне».
На ўмовы ўтрыманьня ў калёніі суразмоўнік ня скардзіцца. Адрозна ад іншых вязьніцаў, тут сядзельцам можна хадзіць у звычайнай цывільнай адзежы, мець мабільнікі ды грошы. Паколькі камунальныя паслугі за побыт у вязьніцы аплачваюць самі вольнапасяленцы, кожны зь іх зацікаўлены ў тым, каб мець працу. Зарабляюць вольнапасяленцы па-рознаму, як каму пашанцуе. Пра тое, колькі зарабляе ён сам і ці хапае заробленага, суразмоўца нашага карэспандэнта адказаць, аднак, не пасьпеў. Гутарка зь ім перарвалася нечакана. Пабачыўшы грамаду нявольнікаў у суправаджэньні двух канваіраў, ён засьпяшаўся на сваю будоўлю.
Тым часам жыхары Горак у размове з нашай праграмай прызналіся, што ведаюць пра пасяленцаў няшмат, бо мала сутыкаюцца зь імі.
Паводле жыхароў Горак, тыя з вольнапасяленцаў, з кім лёс зьвёў, напрыклад, па працы, працуюць сумленна. Асабліва адзначаюць, што ня п’юць на працоўным месцы. Кажуць, што вольнапасяленцаў выкарыстоўваюць ня толькі на дзяржаўных аб’ектах, але й на прыватных — неафіцыйна. «Аварыйшчыкі» рыхтавалі Горкі да леташніх «Дажынак».
У інтэрвію Auto.tut.by намесьнік начальніка Горацкай калёніі № 16 Мікалай Тышкевіч адзначае, што так званых «паўторных аварыйшчыкаў» у калёніі няма. Пры ўмове поўнага пагашэньня пазову, кажа ён, пасьля адбыцьця траціны пакараньня датэрмінова вызваляюцца больш за 95% асуджаных.
У рэпартажы «Як адбываюць пакараньне віноўнікі ДТЗ са сьмяротным вынікам» журналістка Алена Анкуда піша, што адзін зь цяперашніх сядзельцаў «шаснаццаткі» — віноўнік леташняга ДТЗ ля менскай школы, уладальнік «Поршэ Каен» А. Летась у лістападзе ён зьбіў насьмерць дзевяцігадовага школьніка. Прызначанае яму пакараньне (4 гады пазбаўленьня волі і кампэнсацыя сваякам — 500 мільёнаў рублёў) стала прадметам спрэчак сярод «аварыйшчыкаў». Некаторыя суразмоўцы журналісткі спачуваюць: «Чалавек быў цьвярозы, ехаў на першай перадачы з хуткасьцю 15 км у гадзіну — у такую сытуацыю мог трапіць кожны». Яны лічаць, што сума пазову завялікая і што такім чынам сваякі ахвяры вырашылі, так бы мовіць, зарабіць на сваім і чужым горы. Такое ж думкі і большасьць удзельнікаў форуму на Auto.tut.by:
Але нямала і нязгодных:
Кіраўнік праваабарончай «Плятформы», колішні палітвязень Андрэй Бандарэнка за рулём 20 гадоў.
Ці дасьць эфэкт, на яго думку, нядаўняе ўзмацненьне пакараньня для віноўнікаў ДТЗ? Наколькі эфэктыўна працуе сыстэма выпраўленьня асуджаных па гэтых справах?
Бандарэнка: «Я б сказаў, што ў параўнаньні зь іншымі краінамі ў нас якраз някепскае заканадаўства ў гэтым кірунку. Напрыклад, у зьвязку з апошнімі зьменамі, калі кіроўцу паўторна заўважылі п’яным за рулём, у яго могуць канфіскаваць транспартны сродак. Гэта доказ таго, што дзяржава спрабуе задзейнічаць усе магчымыя рычагі ціску на такіх кіроўцаў. Іншая справа, што размова павінна ісьці ня толькі пра эфэктыўнасьць пакараньня, а пра эфэктыўнасьць выпраўленьня. Тое, што адбываецца ў нашых турмах, выклікае вялікі клопат. Асуджаныя людзі не выпраўляюцца. У ніводнай зь беларускіх калёніяў. Ані ў Горацкай, ані ў Глыбоцкай, ані ў Бабруйскай, ані ў якой іншай. Уся сыстэма выпраўленьня накіраваная на ўціск асуджанага, а не на дапамогу яму».
У гэтай сувязі Андрэй Бандарэнка прыводзіць гісторыю 21-гадовага менчука Ігара Пцічкіна, які сканаў у СІЗА на Валадарцы. Гэтымі днямі былі ягоныя саракавіны. Малады чалавек ні на кога не наяжджаў. Ён цалкам пагадзіўся з рашэньнем суду аб трохмесячным адміністрацыйным арышце (за невыкананьне ранейшага прысуду аб пазбаўленьні права кіраваць транспартным сродкам). Яшчэ раней малады чалавек быў аштрафаваны за ужываньне алькаголю за рулём. У яго быў выбар: ці адбыць пакараньне ў Горацкай калёніі-пасяленьні, ці сплаціць штраф — 80 мільёнаў.
Бандарэнка: «Ігар выбраў арышт. Ён сам прыйшоў з рэчамі ў міліцыю. На „Валадарцы“ чакаў этапу ў Горкі. Ігар разьлічваў, што адбудзе пакараньне, вернецца дадому і больш ніколі ня сядзе п’яным за руль. Адбылося ж зусім іншае, нечаканае. Трапіўшы за краты, хлопец перажыў зьдзекі і катаваньні, вынікам стала сьмерць. Сытуацыя зь Ігарам Пцічкіным — далёка ня першы выпадак, калі людзі паміраюць у калёніях, а дзяржава на гэта ніяк не рэагуе».
На запыт сваякоў адносна дэталёвага вывучэньня прычынаў сьмерці Ігара распачалася пашыраная судова-мэдычная экспэртыза, якая згодна з правіламі цягнецца месяц. На мінулым тыдні сям’ю Ігара выклікалі ў Сьледчы камітэт Маскоўскага раёну і замест таго, каб агучыць вынікі праверкі, паведамілі: экспэрты працягнуць працу да лістапада... Што да адкрыцьця крымінальнай справы, то, на думку сьледчых і пракуратуры, падставаў для гэтага няма.
Бандарэнка: «Калі мець на ўвазе закон, то, безумоўна, Сьледчы камітэт надзелены правам працягнуць тэрмін судовай праверкі ў сувязі з тым, што складаная экспэртыза яшчэ не гатовая. Калі ж зыходзіць з канкрэтных фактаў, то працяг праверкі выклікае шмат пытаньняў. У тым ліку і тое, што за ўсім гэтым стаіць намер не распачынаць крымінальнай справы. У выніку ізноў ніхто ня будзе несьці адказнасьці».
Паводле Андрэя Бандарэнкі, «Плятформа» будзе дапамагаць сваякам Ігара ў высьвятленьні прычынаў трагедыі. Цяпер праваабаронцы спраўджваюць атрыманыя з розных крыніцаў факты, якія пасьля праверкі зьбіраюцца агучыць.
Гарадзенцы: «Хімія — гэта замякка»

«Уся справа ў культуры кіроўцы»

Некаторыя казалі, што ім проста не пашчасьціла ў той дзень з «дыспазыцыяй зорак на небе», бо звычайна ў п’яным стане яны кіравалі лепш, чым многія цьвярозыя
Вадзім узгадвае, што ўмовы ўтрыманьня ў калёніі шмат у чым нагадвалм войска. У любым выпадку вязьнем ён сябе не адчуваў. Хіба што маральна. Цяжкая дэпрэсія ад гібелі нявесты не праходзіла і пасьля вызваленьня. Выйсьці зь яе ён змог ужо за мяжой, і то з дапамогай псыхааналітыка. Як падаецца Вадзіму, у нашай краіне, дзе на масавым узроўні няма павагі да права, ніводзін нават самы строгі закон ня можа зьмяніць сутнасьці чалавека. У калёніі былі тыя, хто, як ён, цяжка перажывалі сытуацыю, увесь час вінавацілі сябе. Але можна было назіраць і інакшыя паводзіны сядзельцаў, з чыёй віны загінулі людзі. Некаторыя казалі, што ім проста не пашчасьціла ў той дзень з «дыспазыцыяй зорак на небе», бо звычайна ў п’яным стане яны кіравалі лепш, чым многія цьвярозыя. Іншыя абураліся прагавітасьцю сваякоў ахвяраў. Маўляў, абяцалі, што за грошы адмовяцца ад прэтэнзіяў, а тут мала таго, што грошы вялікія даў, дык яшчэ і сядзіш. Пра тое, што сам перавысіў хуткасьць, парушыў правілы, не было і гаворкі.
«Карацей, я і ня ведаю, ці вучыць чамусьці „аварыйшчыкаў“ такое зьняволеньне», — прызнаецца наш чытач.
Горацкія вольнапасяленцы
Горацкая калёнія-пасяленьне № 16 — на вуліцы Савецкай, у адной з самых прыгожых мясьцінаў райцэнтру, непадалёк ад галоўнай гарадзкой плошчы імя Якубоўскага. Мэта ўстановы — выпраўленьне працай так званых «аварыйшчыкаў», тых, з чыёй віны хтосьці атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні альбо загінуў. Гэта выключна мужчынская калёнія. Кіроўцы-жанчыны, асуджаныя за ДТЗ, утрымліваюцца ў іншай калёніі-пасяленьні — на Гомельшчыне, у вёсцы Шубіна Веткаўскага раёну. Дарэчы, у гэтай жа ўстанове сядзяць і асуджаныя мужчыны, якім пакараньне замянілі на мякчэйшае.
У горацкай калёніі-пасяленьні — каля 200 асуджаных. Будынак трохпавярховы, дагледжаны, з сучаснымі шклопакетамі. Дзень тут пачынаецца а шостай раніцы. Блізу сёмай гадзіны вязьні ўжо стаяць шыхтам на разводзе ва ўнутраным дворыку вязьніцы. Побач з «шаснаццаткай» — перасоўна-мэханізаваная калёна № 44. Раніцай пасьля разводу каля ПМК зьбіраецца немалая грамада зэкаў. А сёмай мужчыны разыходзяцца па месцах працы. У кожнага цэляфанавы пакет. Усе ў сваёй цывільнай адзежы. Нашаму карэспандэнту давялося пагутарыць зь некаторымі.
«Адзін з асуджаных, ідучы на працу, распавядае, што ў калёніі-пасяленьні сядзяць у асноўным кіроўцы, якія празь неасьцярожнасьць учынілі дарожна-транспартнае здарэньне. Рэжым у гэтай папраўчай установе ён супастаўляе з рэжымам «хіміі» і «зоны».
«Вось „хімія“ — гэта абмежаваньне волі, калёнія — пазбаўленьне волі. У нас пасяленьне. Гэта ні „хімія“, ні калёнія. Нам з дазволу адміністрацыі даюць выхады ў горад. Вось гэта заахвочваньне для нас. Крыху падобна да войска».
Максымальны тэрмін зьняволеньня для асуджаных калёніі-пасяленьня — сем гадоў, тлумачыць суразмоўца. Паводле яго, неўзабаве зьбіраюцца зрабіць больш жорсткія пакараньні для тых, хто ўчыніў ДТЗ у стане алькагольнага ап’яненьня. Такія «аварыйшчыкі» рызыкуюць пазбавіцца волі на тэрмін да 10 гадоў.
«Калі цяжкае цялеснае пашкоджаньне — то ўсё адно крымінальную справу заводзяць. Дапусьцім зламаў некаму нагу — гэта ўжо цяжкае цялеснае, і ў залежнасьці ад таго, быў п’яны ці не, могуць даць крымінальнае пакараньне».
На ўмовы ўтрыманьня ў калёніі суразмоўнік ня скардзіцца. Адрозна ад іншых вязьніцаў, тут сядзельцам можна хадзіць у звычайнай цывільнай адзежы, мець мабільнікі ды грошы. Паколькі камунальныя паслугі за побыт у вязьніцы аплачваюць самі вольнапасяленцы, кожны зь іх зацікаўлены ў тым, каб мець працу. Зарабляюць вольнапасяленцы па-рознаму, як каму пашанцуе. Пра тое, колькі зарабляе ён сам і ці хапае заробленага, суразмоўца нашага карэспандэнта адказаць, аднак, не пасьпеў. Гутарка зь ім перарвалася нечакана. Пабачыўшы грамаду нявольнікаў у суправаджэньні двух канваіраў, ён засьпяшаўся на сваю будоўлю.
Тым часам жыхары Горак у размове з нашай праграмай прызналіся, што ведаюць пра пасяленцаў няшмат, бо мала сутыкаюцца зь імі.
Паводле жыхароў Горак, тыя з вольнапасяленцаў, з кім лёс зьвёў, напрыклад, па працы, працуюць сумленна. Асабліва адзначаюць, што ня п’юць на працоўным месцы. Кажуць, што вольнапасяленцаў выкарыстоўваюць ня толькі на дзяржаўных аб’ектах, але й на прыватных — неафіцыйна. «Аварыйшчыкі» рыхтавалі Горкі да леташніх «Дажынак».
У інтэрвію Auto.tut.by намесьнік начальніка Горацкай калёніі № 16 Мікалай Тышкевіч адзначае, што так званых «паўторных аварыйшчыкаў» у калёніі няма. Пры ўмове поўнага пагашэньня пазову, кажа ён, пасьля адбыцьця траціны пакараньня датэрмінова вызваляюцца больш за 95% асуджаных.
«Зарабіць на сваім і чужым горы?»
У рэпартажы «Як адбываюць пакараньне віноўнікі ДТЗ са сьмяротным вынікам» журналістка Алена Анкуда піша, што адзін зь цяперашніх сядзельцаў «шаснаццаткі» — віноўнік леташняга ДТЗ ля менскай школы, уладальнік «Поршэ Каен» А. Летась у лістападзе ён зьбіў насьмерць дзевяцігадовага школьніка. Прызначанае яму пакараньне (4 гады пазбаўленьня волі і кампэнсацыя сваякам — 500 мільёнаў рублёў) стала прадметам спрэчак сярод «аварыйшчыкаў». Некаторыя суразмоўцы журналісткі спачуваюць: «Чалавек быў цьвярозы, ехаў на першай перадачы з хуткасьцю 15 км у гадзіну — у такую сытуацыю мог трапіць кожны». Яны лічаць, што сума пазову завялікая і што такім чынам сваякі ахвяры вырашылі, так бы мовіць, зарабіць на сваім і чужым горы. Такое ж думкі і большасьць удзельнікаў форуму на Auto.tut.by:
«Пазоў трэба пагашаць, але ў разумных межах»... «Але як можна было столькі браць? І прадаваць памяць аб сваім сыну? Ну і мама! Гэта ж не па рашэньні суду, а з асабістай ініцыятывы. Аляксандру прыйдзецца ператрываць, але, можа, удасца вызваліцца раней».
Але нямала і нязгодных:
«Бедныя парушальнікі закону! Што нам цяпер, прыйсьці і пашкадаваць іх?.. Гісторыя з „Паршэ Каен“... Усё роўна, як ён рухаўся. Ён рухаўся, дзе ёсьць забараняльны знак. Гэты знак для таго і вешалі, каб чагосьці раптам ня здарылася... Знак праігнаравалі, і, як бачыце, здарылася...»
«Асуджаныя не выпраўляюцца ані ў Горках, ані Глыбокім — нідзе»
Кіраўнік праваабарончай «Плятформы», колішні палітвязень Андрэй Бандарэнка за рулём 20 гадоў.
Ці дасьць эфэкт, на яго думку, нядаўняе ўзмацненьне пакараньня для віноўнікаў ДТЗ? Наколькі эфэктыўна працуе сыстэма выпраўленьня асуджаных па гэтых справах?
Бандарэнка: «Я б сказаў, што ў параўнаньні зь іншымі краінамі ў нас якраз някепскае заканадаўства ў гэтым кірунку. Напрыклад, у зьвязку з апошнімі зьменамі, калі кіроўцу паўторна заўважылі п’яным за рулём, у яго могуць канфіскаваць транспартны сродак. Гэта доказ таго, што дзяржава спрабуе задзейнічаць усе магчымыя рычагі ціску на такіх кіроўцаў. Іншая справа, што размова павінна ісьці ня толькі пра эфэктыўнасьць пакараньня, а пра эфэктыўнасьць выпраўленьня. Тое, што адбываецца ў нашых турмах, выклікае вялікі клопат. Асуджаныя людзі не выпраўляюцца. У ніводнай зь беларускіх калёніяў. Ані ў Горацкай, ані ў Глыбоцкай, ані ў Бабруйскай, ані ў якой іншай. Уся сыстэма выпраўленьня накіраваная на ўціск асуджанага, а не на дапамогу яму».
«Плятформа» зьбіраецца агучыць усё, што ведае пра сьмерць Пцічкіна