Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што рост коштаў на бульбу сёлета склаў 164 адсоткі. Адмыслоўцы тлумачаць гэтую зьяву інфляцыйнымі працэсамі і агульным ростам коштаў на тавары, паслугі і прадукты харчаваньня.
Восеньскі сэзон нарыхтовак — традыцыйна актыўны на кірмашах і рынках. Бульба ў пакупнікоў карыстаецца асаблівым попытам. Пра кошт «другога хлеба» цікаўлюся ў наведнікаў Чэрвеньскага рынку Менску:
Карэспандэнка: «Ці набываеце вы на рынку бульбу?»
Спадарыня: «Так, вось па дзьве тысячы набыла — каб таньнейшая. Бо пэнсія — самі ж ведаеце якая — дарагога нічога надта ж ня купіш».
Карэспандэнтка: «А ёсьць даражэйшая?»
Спадарыня: «Так, і па пяць, і па сем тысяч ёсьць».
Спадар: «Кошты на бульбу ці мяняюцца? Мяняюцца, канечне, мяняюцца. Вось тут, на гэтым рынку таньнейшая, чым на іншых — па тры тысячы набыў. Гаспадары з уласных падворкаў прадаюць».
Карэспандэнтка: «Як вы лічыце, для Беларусі гэта добры кошт на бульбу, ці ўсё ж гэта дарагавата?»
Спадар: «Ды нармальны кошт. Хочаш дарагую, буйную — калі хочаш — бяры. Драбнейшая таксама не благая — вось паглядзіце. А таньней — куды ўжо таньней. Яе ж таксама трэба было вырасьціць, насеньне набыць — гэта ж усё каштуе».
Гэткім чынам, рынкавыя кошты на бульбу гэтай восеньню вагаюцца ў межах 2-7 тысячаў рублёў за кіляграм. Але і магчымасьць выбару не прываблівае пакупнікоў, кажа адна з прадавачак рынку:
«У мяне бульба найдаражэйшая, сем тысяч — буйная, затым драбнейшая — шэсьць-пяць тысяч — аж да дзьвюх».
Карэспандэнтка: «Якую разьбіраюць найчасьцей?»
Спадарыня: «Якая таньнейшая — па дзьве тысячы — у асноўным пэнсіянэры бяруць. Але мала бяруць бульбы — ня ведаю чаму — можа грошай у людзей няма.
Уласьнікі фэрмэрскіх гаспадарак тлумачаць падвышэньне коштаў на бульбу ўмовамі надвор’я, якія сёлета не спрыялі добраму ўраджаю. У сваю чаргу, яны наракаюць на нізкія кошты закупкі і на тое, што фэрмэрскія гаспадаркі не ўплываюць на рост коштаў. Гаворыць фэрмэр з Пружанаў Міхаіл Новік:
«Вырошчваньне бульбы нявыгаднае: насеньне, салярка, апрацоўка — летась мне яна абышлася па 200 тысяч, а здаў па паўтары тысячы — толькі выдаткі кампэнсаваў. А з прыбытку — толькі жывёле пакінуў і ўсё. Улада нашая разумная — ведае, што людзям няма куды яе дзець — дык закупачныя кошты і не падымае».
Тым часам, кошты на бульбу штогод павялічваюцца незалежна ад надвор’я. Прычнай таму — інфляцыйныя працэсы і пераход сельгасвытворчасьці на рынкавыя ўмовы гаспадараньня, мяркуе эканаміст Леў Марголін:
«Я ня думаю, што гэта нейкая змова ці „замова“ дзяржавы ў тым, што кошты растуць. Думаю, што тут ёсьць аб’ектыўныя прычыны. Бо ў адрозьненьне ад збожжавых, ці не палову ад агульнага аб’ёму бульбы вырошчваюць прыватныя гаспадаркі і фэрмэры, а не калгасы. Думаю, што на рост коштаў уплываюць два асноўныя чыньнікі: па-першае — умовы надвор’я, якія сёлета неспрыяльныя для гаспадараньня. І па-другое — інфляцыя, бо падвышаюцца кошты на паліва, электрычнасьць і гэтак далей. А таму кошты на бульбу растуць аб’ектыўна».

Гэткім чынам, рынкавыя кошты на бульбу гэтай восеньню вагаюцца ў межах 2-7 тысячаў рублёў за кіляграм.