Заява прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча пра тое, што беларусы хочуць «працаваць за амэрыканскі заробак і жыць па беларускіх цэнах», выклікала вялікі рэзананс на інтэрнэт-форумах і ў сацыяльных сетках. Ці сапраўды беларускія цэны можна назваць нізкімі ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Чаму тады беларусы масава выяжджаюць за мяжу па пакупкі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леў Марголін.
— Да амэрыканскага заробку беларусам яшчэ, сапраўды, далёка. Аднак ці настолькі танныя беларускія цэны, па якіх нібыта, паводле Мясьніковіча, хочуць жыць беларусы?
— Я б сказаў, што нам пакуль што рана марыць ня толькі пра амэрыканскія заробкі, але і пра амэрыканскія і эўрапейскія цэны. Ня ведаю дакладна, як там у Амэрыцы, але тое, што шмат дзе ў Эўропе прадукты харчаваньня, адзеньне і тэхніка больш танныя, чым у нас — гэта не сакрэт. Не сакрэт і для ўладаў, таму Лукашэнка і заявіў пра сто даляраў за выезд за мяжу. Бо гэтая праблема становіцца ўсё больш актуальнай — людзі езьдзяць у Эўропу з-за танных цэнаў там.
— А чаму беларускія цэны такія высокія? Можа, дзяржава вельмі шмат бярэ сабе праз розныя тарыфы, мыты, і гэта адбіваецца ў кошце кожнага тавару? І атрымліваецца, што ў гэтым кошце і дарогі, і хакейныя палацы?
— Ведаеце, калі казаць пра сацыяльныя праекты — гэта больш адгаворка. Бо прычына высокіх цэнаў — гэта неэфэктыўнасьць эканомікі. Бо на самой справе мы зарабляем у сярэднім не 600 даляраў, — калі на іх можна купіць менш, чым за мяжой, — а меней. Бо плаціць можна і тысячу даляраў заробку, але тады бохан хлеба будзе каштаваць 5 даляраў. Так што асноўная прычына — неэфэктыўнасьць эканомікі.
— Калі паездкі беларусаў за мяжу сталі праблемай для ўлады — ці лічыце вы, што яны могуць рэальна пайсьці на ўвядзеньне нейкіх крокаў кшталту «сто даляраў з носу»?
— Нашы ўлады могуць пайсьці на што заўгодна, але эфэкту ад гэтага ня будзе. Калі чалавек ведае, што за мяжой ён можа купіць больш, чым тут, то яго нічога ня спыніць. Па-першае, ёсьць Расея, зь якой у нас няма фактычна мяжы. Па-другое, гэты крок толькі стане дадатковай крыніцай карупцыі. Напрыклад, можна будзе езьдзіць у камандзіроўкі, а пасьведчаньні завяраць у мясцовых органах улады, што будзе спрыяць карупцыі. Але я вельмі сумняваюся, што гэты крок будзе зроблены.