Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пацьвердзілі арышт ксяндза Лазара за здраду дзяржаве


Уладзіслаў Лазар
Уладзіслаў Лазар
Інфармацыя атрыманая сёньня «пасьля многіх стараньняў і доўгага чаканьня», — паведамляе Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі атрымала ад дзяржаўных органаў інфармацыю пра затрыманьне ксяндза Ўладзіслава Лазара, якая зводзіцца да наступнага:

Ксёндз Уладзіслаў Лазар сапраўды затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.

Ксёндз Лазар абвінавачваецца паводле пункта 1 артыкула 356 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь («Здрада дзяржаве»). Ягоная крымінальная адказнасьць вызначаецца як саўдзел.

У прыватнасьці, ксяндзу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.

На запыт касьцёльнай герархіі было атрымана запэўненьне, што ў дачыненьні да Ўладзіслава Лазара будуць захоўвацца ўсе яго правы згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У бліжэйшай будучыні Апостальскаму нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцьці дазволяць сустрэцца з Уладзіславам Лазарам.

Улады запэўнілі касьцёл, што «гэты эпізод не паўплывае на клімат даверу Рэспублікі Беларусь да Апостальскага Пасаду і павагу да каталіцкага касьцёла».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG