Пры пажары ў псыханэўралягічным інтэрнаце ў Наўгародзкай вобласьці загінулі 37 чалавек. Пра гэта паведамляе ўпраўленьне Сьледчага камітэту Расеі па вобласьці. Адзначаецца, што знойдзеныя целы 10 чалавек. Сярод загінулых 46-гадовая санітарка, якая ратавала людзей.
Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай пажару стала неасьцярожнае абыходжаньне з агнём аднаго з пацыентаў.
Па факце пажару ў псыханэўралягічным інтэрнаце ў вёсцы Лука Малавішарскага раёну распачата крымінальная справа па двух артыкулах - аб прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці і пра халатнасьць.
Пажар у аднапавярховым драўляным будынку псыханэўралягічнага інтэрнату адбыўся мінулай ноччу. Паводле дадзеных МНС, у корпусе знаходзіліся каля 60 чалавек, больш за 20 з іх былі эвакуаваныя.