Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі: Нэпалец, якому анулявалі візу, ня змог патлумачыць мэту візыту


Трэнер па нэйралінгвістычным праграмаваньні з Нэпалу, чыя віза была анулявана 5 ліпеня, ня змог растлумачыць, навошта прыляцеў у Беларусь. Гэтак БелаПАН паведаміў намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Інфармацыя пра інцыдэнт зьявілася ў інтэрнэце 22 ліпеня з спасылкай на Міхаіла Дзернакоўскага, дырэктара менскага коўчынг-цэнтру, майстра-трэнэра Міжнароднай асацыяцыі трэнэраў (ICTA) і арганізатара канфэрэнцыі, для ўдзелу ў якой у Менск прыбыў кіраўнік азіяцкага аддзяленьня ICTA грамадзянін Нэпалу Індра Гурунг. Віза нэпальскага бізнэсмэна была ануляваная ў менскім аэрапорце і яго кампаніяй Austrian Airlines адправілі назад у Вену.

Паводле слоў Бычкоўскага, пры праходжаньні пашпартнага кантролю нэпальскі спэцыяліст па нэўралінгвістычным праграмаваньні, размаўляючы па-ангельску, ня змог патлумачыць мэту свайго візыту ў Беларусь. Памежнікі спрабавалі высьветліць, хто ў Менску сустракае замежніка, на якое мерапрыемства той прыбыў і хто арганізуе гэтае мерапрыемства, аднак зрабіць гэта не ўдалося. Сродкаў сувязі ў нэпальца з сабой не было.

Таму, як апавёў Бычкоўскі, у адпаведнасьці з артыкулам 30 Закону аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, ва ўездзе ў краіну нэпальцу было адмоўлена, а ў адпаведнасці з артыкулам 31 гэтага закону яго віза была ануляваная.

Пры гэтым, як падкрэсліў прадстаўнік памежнага камітэту, нэпалец ня быў дэпартаваны зь Беларусі, таму ў пэрспэктыве ўезд у краіну яму не забаронены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG