Памежнікі прагназуюць, што гэтая працэдура ня створыць затораў на мяжы.
«Новая працэдура не павінна выклікаць чэргаў, бо і дагэтуль на праверку з аўтобуса павінны былі высаджвацца ўсе пасажыры з багажом. Цяпер ім яшчэ давядзецца праходзіць па дэзынфэкцыйных дыванках. Аднак як гэта паўплывае на патокі, будзе відаць пазьней, таму што мы пакуль толькі пачалі гэта рабіць», — сказаў BNS прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рокас Пукінскас.
«Кожная краіна мае права прымаць меры абароны, якія яна палічыць патрэбнымі», — сказаў карэспандэнту Свабоды першы намесьнік дырэктара дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Беларусі Юры Піваварчык.
Пра тое, што Літва гатовая прыступіць да дэзынфэкцыі абутку пасажыраў на мяжы зь Беларусьсю, раней папярэдзіў кіраўнік Дзяржаўнай харчова-вэтэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс. Ён заявіў, што пакуль не прадугледжваецца рабіць больш жорсткім парадак перасячэньня мяжы з-за афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі. У прыватнасьці, пасажыраў ня будуць прасіць мыць рукі.
Польскі партал rmf24.pl паведаміў, што бліжэйшым часам Польшча таксама зробіць захады па дэзінфэкцыі на мяжы. Там, акрамя абутку, будуць дэзынфікаваць і рукі.