Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На былую настаўніцу зь Мёраў, якая вызвалілася пасьля двух гадоў калёніі, завялі новую крымінальную справу


Эму Сцепулёнак, архіўнае фота.
Эму Сцепулёнак, архіўнае фота.

Былую настаўніцу зь Мёраў Эму Сцепулёнак, якая вызвалілася пасьля двуз гадоў калёніі па «справе Зельцэра», абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), піша «Хрысьціянская візія».

Інфармацыя аб новым абвінавачаньні зьявілася ў зводцы здарэньняў мясцовай «раёнкі». У газэце ня ўказваецца імя пэнсіянэркі, але па апісаньні — узрост у 71 год, паўторнае абвінавачаньне па артыкуле 369 — выданьне робіць выснову, што гаворка ідзе пра Сцепулёнак.

Жанчыну затрымалі ў Мёрах у 29 верасьня 2021 году па крымінальнай справе за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра. Сцепулёнак абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і абразе Лукашэнку (артыкул 368 КК). Да суду яе амаль год трымалі за кратамі.

У лістападзе 2022 году ёй прысудзілі два гады зьняволеньня ў калёніі. Падчас суду ў Мёрах Эме Сцепулёнак рабілася дрэнна, да яе выклікалі хуткую дапамогу.

Былая настаўніца цалкам адбыла тэрмін і 2 траўня 2023 году выйшла на волю з гомельскай калёніі № 4.

ХХХ

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG