Выданьне «Люстэрка» паглядзела, калі і дзе яно будзе праходзіць і колькі каштуе.
Здаць рэпэтыцыйнае тэставаньне абітурыенты-2025 змогуць у 15 вучэбных прадметах. Іспыты традыцыйна пройдуць у тры этапы. Больш падрабязны графік выглядае так:
- 1-ы этап: кастрычнік — сьнежань 2024-га;
- 2-і этап: студзень — люты 2025-га;
- 3-ці этап: сакавік — красавік 2025-га.
«Кожны пункт правядзеньня тэставаньня вызначае свой графік і колькасьць удзельнікаў РТ, — сказана на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў. — Актуальная інфармацыя пра ўсе даступныя сэансы будзе разьмешчана ў асабістым кабінэце ўдзельніка».
Сьпіс установаў адукацыі, на базе якіх можна прайсьці РТ, ёсьць на сайце. У РІКВ папярэджваюць, што пералік будзе дапаўняцца цягам заключэньня дамоваў паміж інстытутам і гэтымі ўстановамі.
Сёлета, каб ацаніць свае веды аднаго прадмету, трэба заплаціць 10,9 рубля. У 2023–2024 навучальным годзе цана была такая ж.
Форум