Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». «Гвалт выехаў разам з намі на эміграцыю», — аўтарка справаздачы пра харасмэнт


Наста Базар. Ілюстрацыйны каляж.
Наста Базар. Ілюстрацыйны каляж.

Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт і ў якіх сфэрах дамаганьні найбольш распаўсюджаныя?

Пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» падрыхтавала справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве на эміграцыі. Яе прэзэнтацыя адбываецца ў рамках грамадзкай сусьветнай кампаніі «16 актыўных дзён супраць гвалту над жанчынамі».

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі з Настай Базар:

  • Да таго як я пачала дасьледаваць гэтую тэму, я была ўпэўненая, што гэта тычыцца толькі сэксуалізаванага дамаганьня, але насамрэч харасмэнт — гэта больш шырокая рамка. Галоўнае, што адрозьнівае, — герархія і ўлада. Калі нешта робіцца толькі таму, што ў мяне ёсьць для гэтага рэсурсы, улада, гэта ўжо харасмэнт. Я рада, што «Прававая ініцыятыва», не фэмінісцкая арганізацыя, якая спэцыялізуецца ў гэтай тэме, а менавіта праваабарончая арганізацыя ўзялася за гэта разам са мной.
  • Я не магу называць імёны. І не хачу. Я вельмі ўдзячная за давер беларускам, якія мне даверыліся. Я апытала вялікую колькасьць беларусак, якія расказалі свае гісторыі. Асабіста я ведаю вельмі шмат гісторый. Не хацелася прыбягаць да крайніх варыянтаў, калі гэта выносяць у публічную прастору, як было з адной гісторыяй увесну. Гэта вельмі шмат бруду, спрэчак. Гэта два лягеры, і кожны даводзіць, хто мае рацыю і хто ня мае. Я бачу мэтай зьмены, а ня тое, каб называць канкрэтных людзей.
  • Справаздача — гэта дакумэнт, напісаны афіцыйнай мовай праваабаронцамі «Прававой ініцыятывы». Будзе больш эмацыйная частка — тое, што кажу я больш шырока. Я гавару пра тое, што насамрэч сытуацыі непрыемныя і брыдкія. Маё асабістае перакананьне, і ня толькі маё, — што пакуль мы ня зьменім сытуацыю з сэксуалізаваным дамаганьнем, з гвалтам, які выехаў разам з намі на эміграцыю, мы ня зможам зьмяніць нічога кардынальна.
  • Самае вялікае пытаньне, якое было падчас падрыхтоўкі справаздачы, — чаму мы, тыя, хто зьехаў ад дыктатуры, хто выказваецца супраць гвалту, хто кажа, што хоча дэмакратыі і свабоды, чаму наша грамадзтва на эміграцыі працягвае ў прынцыпе рабіць тое самае? Таму што добра прыкрыцца добрымі справамі. Калі чалавек робіць нешта добрае, нібыта яму можна дараваць нешта дрэннае. Але так гэта не працуе. Яно зноў будзе аднаўляцца, і зноў будзе закручвацца сыстэма гвалту.
  • Справаздача пабудаваная на адказах на апытаньне, а таксама на глыбінных інтэрвію беларусак, якія пагадзіліся са мной асабіста пагаварыць, і на інтэрвію з экспэрткамі, якія даўно працуюць з тэмай гвалту, харасмэнту, правоў жанчын.
  • Што да сфэраў, дзе харасмэнт найбольш распаўсюджаны, то яны вельмі шырокія. Часьцей за ўсё харасмэнт сустракаецца ў незалежных мэдыя і ВНУ. Апытаньні, глыбінныя інтэрвію адкрылі новыя гарызонты, на жаль. І мне вельмі непрыемна гэта прызнаваць, але і мне, і вельмі шмат каму вядомыя (проста мы пра гэта ўсе маўчым) сытуацыі харасмэнту, якія ёсьць ў НДА-сэктары, у праваабарончым сэктары, у палітыцы, у такіх сфэрах, як бізнэс, ІТ і гэтак далей. Я разумею, што мы нібыта ставім палкі самі сабе ў колы. Але на пытаньне, ці ня будзе гэтым карыстацца прапаганда, я б хацела сказаць, што і без прапаганды мы вельмі добра спраўляемся. Гэтая сыстэма замоўчваньня не працуе, мы так нічога ня зьменім.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG