Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што вызначылі 18 інстытуцый, куды з 2021 году рэгулярна вывозілі дзяцей ва ўзросьце ад шасьці гадоў для перавыхаваньня, а таксама ідэнтыфікавалі 2219 украінскіх дзяцей, якія пацярпелі ад дыскрымінацыйнага перасьледу, што пацьвярджае шырокамаштабнасьць злачынства.
Сярод такіх арганізацый:
- інтэрнат заводу «Палімір», Наваполацак, Віцебская вобласьць;
- дзіцячы аздараўленчы лягер «Вясёлка», Віцебск;
- дзіцячы рэабілітацыйны цэнтар «Ждановічы», Менск;
- Рэспубліканская дзіцячая лякарня мэдычнай рэабілітацыі ў Астрашыцкім гарадку, Менская вобласьць;
- санаторый «Дубровенка», Магілёўская вобласьць;
- лягер «Зара», Магілёўская вобласьць;
- дзіцячы санаторый «Случ», Менская вобласьць;
- санаторый «Волма», Менская вобласьць;
- санаторый «Залатыя пяскі», Гомельская вобласьць;
- дзіцячы аздараўленчы лягер «Дубрава», Менская вобласьць;
- Старобінская гарадзкая лякарня, Менская вобласьць;
- гатэль «Беларусь», Берасьце
- дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Колас», Берасьцейская вобласьць;
- Салігорская цэнтральная раённая лякарня, Менская вобласьць;
- дзіцячы аздараўленчы лягер «Бярозка», Горадзенская вобласьць;
- санаторый «Зялёны бор», Менская вобласьць;
- лягер «Лясная паляна», Горадзенская вобласьць;
- нацыянальны дзіцячы цэнтар «Зубраня», Менская вобласьць.
19 верасьня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь кіраўніком расейскай адміністрацыі Данецкай вобласьці Дзянісам Пушыліным заявіў, што дзяцей з Украіны прымаюць на лячэньне і адпачынак. «Яны вельмі задаволеныя. Праўда, мяне ледзь у суд нейкі не зацягнулі, што мы выкрадаем, выяўляецца, вашых дзяцей. Ну дык я прапанаваў і Ўкраіне, і амэрыканцам: калі ласка, прыяжджайце, знайдзіце хоць адно скрадзенае дзіця. Гэта ня нашы прынцыпы», — заявіў Лукашэнка.
11 верасьня ў Сэйме Польшчы ўхвалілі рэзалюцыю, у якой асудзілі выкраданьне Расеяй і Беларусьсю ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны і назвалі гэта «ганебным замахам на ідэнтычнасьць».
Форум