Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Эўразьвязу пакінуў у сіле забарону на юрыдычныя кансультацыі для Расеі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Група адвакатаў спрабавала аспрэчыць санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам на такую дзейнасьць, але зазнала паразу.

Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк адзначыў, што Расея паспрабавала скасаваць санкцыі Эўразьвязу на юрыдычныя паслугі.

2 кастрычніка Вярхоўны суд Эўразьвязу вызначыў, што забарона даваць юрыдычныя кансультацыі прадстаўнікам расейскага ўраду і расейскім фірмам, уведзеная ў 2022 годзе ў адказ на пачатую Расеяй поўнамаштабную вайну супраць Украіны, застаецца ў сіле.

Апэляцыя групы адвакатаў, якія падалі пазоў на скасаваньне такіх абмежаваньняў, адхіленая.

Такім чынам, у пакеце санкцый Эўразьвязу застаецца забарона на юрыдычных паслугі згаданым прадстаўнікам Расеі.

Раней Эўразьвяз адхіліў пазоў групы расейскіх алігархаў і пакінуў у сіле ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG