1 кастрычніка Іран выпусьціў больш за 180 балістычных ракет па Ізраілі на фоне эскаляцыі баёў паміж лібанскай групоўкай «Хэзбала», якая карыстаецца падтрымкай Ірану, і Ізраілем. Значную частку ракет перахапілі ў паветры, але некаторыя ракеты прабілі супрацьракетную абарону і ўпалі на адкрытай мясцовасьці. Вядома пра аднаго загінулага, палестынскага рабочага.
У Ізраілі аглядаюць наступствы іранскага ракетнага абстрэлу і падлічваюць шкоду. Фотагалерэя
Пасьля маштабнай атакі Ірану 1 кастрычніка, якая, па ўсім відаць, уключала гіпэргукавыя ракеты, ізраільцяне аглядаюць шкоду.