Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынская групоўка ХАМАС узяла на сябе адказнасьць за тэракт у Ізраілі


Кветкі на месцы гібелі людзей у выніку тэрарыстычнай атакі ў горадзе Яфа, Ізраіль, 2 кастрычніка 2024
Кветкі на месцы гібелі людзей у выніку тэрарыстычнай атакі ў горадзе Яфа, Ізраіль, 2 кастрычніка 2024

Радыкальная палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, узяла на сябе адказнасьць за тэрарыстычную атаку ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка, піша Times of Israel.

У заяве ХАМАС сьцьвярджаецца, што двое тэрарыстаў, якія зьдзейсьнілі напад, Махамад Месэк і Ахмэд Хімуні з Хеўрона, зьяўляюцца чальцамі тэрарыстычнай групоўкі.

1 кастрычніка двое ўзброеных мужчын пачалі страляць па людзях на вуліцах гораду Яфа. Перад тым, як адкрыць страляніну, нападнікі зрабілі стрэлы ў трамваі. Паводле паліцыі Ізраілю, у выніку нападу сем чалавек загінулі і 16 атрымалі раненьні.

Падчас атакі быў цяжка паранены 27-гадовы грамадзянін Беларусі.

Паводле паліцыі, нападнікамі зьяўляюцца жыхары палестынскай правінцыі Хеўрон: 19-гадовы Мухамэд Маск і і 25-гадовы Ахмэд Хімані. У іх была зброя М16, патроны і нож. Таксама «арыштавалі некалькі падазраваных у садзейнічаньні тэрарыстам у набыцьці зброі і пранікненьні ў Ізраіль».

Страляніна ў Тэль-Авіве адбылася на фоне аб’яўленьня ў Ізраілі паветранай трывогі з прычыны маштабнай ракетнай атакі з боку Ірану, падчас якой па Ізраілі выпусьцілі каля 180 ракет.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG