Група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб клінічных выпрабаваньнях расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі, апублікаваных нядаўна ў часопісе Lancet.
Былы дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак у інтэрвію тэлеканалу «Дождь» выказаўся наконт магчымага заніжэньня ў Беларусі статыстыкі сьмяротнасьці ад каранавірусу.
Расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага вывелі з мэдычнай комы і адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ). Ягоны стан палепшыўся, паведамілі ў нямецкай клініцы Charité.
Сёлета ў чэрвені рост сьмяротнасьці супраць мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі. У траўні гэты паказьнік зафіксаваны на адзнацы 1309. У красавіку — 543, спасылаецца «Наша ніва» на дадзеныя, не апублікаваныя ў Беларусі, але дасланыя ў ААН .
Ініцыятыўная група руху «Белыя Халаты» падрыхтавала дакумэнты для рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня супрацоўнікаў аховы здароўя, а таксама статут аб’яднаньня.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў аналізах апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, праведзеных у Расеі, не было ніякіх сьлядоў атрутных рэчываў.
У Горадні звольнілі рэктара мэдыцынскага ўнівэрсытэту Віктара Сьняжыцкага. Гэта Свабодзе ананімна пацьвердзіла крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» выйшлі на пікет, трымаючы ў руках плякат: «Звальняеце — хто будзе лячыць?».
Выканаўца абавязкаў міністра здароўя Дзьмітры Піневіч прыехаў у РНПЦ «Кардыялёгія», каб заявіць калектыву пра звальненьне кіраўніка ўстановы Аляксандра Мрочака і прадставіць ягонага наступніка.
Дырэктара РНПЦ Мрочака вінавацяць у тым, што ён ня змог утрымаць калектыў і не забараніў выказваць людзям грамадзянскую пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне.
Ахвярамі пандэміі каранавірусу ў сьвеце сталі больш за 800 тысяч чалавек — абвясьціў амэрыканскі ўнівэрсытэт Джонса Хопкінса, які вывучае статыстычныя паказьнікі глябальнай эпідэміі. Паводле яго дадзены, колькасьць інфікаваных каранавірусам ў сьвеце наблізілася да 23 мільёнаў.
Выданьне «Бинокль» пагутарыла з хірургам Берасьцейскай гарадзкой бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі, які дзяжурыў увечары 10 жніўня, калі гарадзкая міліцыя страляла ў пратэстоўцаў.
Запыталіся ў экзыстэнцыйнага псыхоляга, аўтаркі тэлеграм-каналу Кацярыны Зыкавай, як перажыць крызіс, навучыцца кантраляваць свае эмоцыі і жыць у новай рэальнасьці.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі перасягнула 70 000 — плюс 175 за апошнія суткі, паведамляе Міністэрства здароўя.
На думку кіраўніка Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдраса Аданома Гебрэесуса, пандэмія каранавірусу працягнецца менш, чым пандэмія гішпанскага грыпу 1918–1920 гадоў.
Другі дзень запар колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня расьце — дзень таму было зафіксавана 128 выпадкаў, да гэтага — 84.
Міністар аховы здароўя Уладзімер Каранік даслаў адкрыты ліст у рэдакцыю Tut.by. Напярэдадні каля будынку Міністэрства аховы здароўя ён сустрэўся з прадстаўнікамі мэдычнай грамадзкасьці, але размова не ўдалася.
Доктар-рэаніматоляг Юры Сіраш апавядае, як на месца выбухаў не прапускалі машыны хуткай дапамогі, як АМАП біў валянтэраў і дабіваў параненых, у якім стане прывозілі людзей з Акрэсьціна. І чаму, на яго думку, ўлада страціла павагу.
Пасьля вызваленьня з турмаў ў Менску і Жодзіне зьнявечаныя, жорстка зьбітыя людзі прыехалі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. А валянтэры літаральна завалілі ўвесь прыёмны пакой ежай і неабходнымі рэчамі.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
З турмаў вызваленыя 16 мэдыкаў, паведамілі ў Міністэрстве здароўя.
Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
У магілёўскім шэсьці супраць гвалту ўзялі ўдзел да 5 тысяч чалавек. Пачалося яно зь некалькіх асобных ланцугоў, якія аб’ядналіся, ідучы з аднаго канца гораду ў другі.
13 жніўня ў Віцебску распачалася мірная акцыя мэдыкаў супраць гвалту.
Больш за 200 мэдычных супрацоўнікаў выйшлі сёньня на акцыю «Мэдыкі з народам» у Менску. Яны пратэставалі супраць гвалту міліцыі і супраць выкарыстаньня машын хуткай дапамогі для дастаўкі супрацоўнікаў міліцыі да месцаў пратэсту. Да іх прыехаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік.
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік пракамэнтаваў сёньняшнюю акцыю пратэсту мэдыкаў «Мэдыкі з народам».
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Лукашэнка лічыць, што цяпер ён трапіць у «залаты фонд»: мае кроў, якая «лечыць людзей».
У ЗША зафіксавалі найбуйнейшую за тры месяцы колькасьць сьмерцяў ад каранавіруснага захворваньня COVID-19: дзьве тысячы.
Пандэмія зьяўляецца ня проста распаўсюджаньнем нейкай хваробы, а палітычнай і эканамічнай вайной, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў часе сустрэчы з работнікамі аховы здароўя.
Супрацоўнікі міліцыі нават і слухаць не хацелі ні яго, ні жонку. Жонка Шыпуліна паказвала ім дакумэнты аб тым, што ў Андрэя станоўчы тэст на COVID-19, але яго ўсё адно забралі адбываць «суткі».
Facebook выдаліў паведамленьне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра каранавірус.
Сьмяротнасьць у горадзе, які быў адным з буйных асяродкаў распаўсюду COVID-19, вырасла на 10% у параўнаньні зь мінулым годам.
У Аўганістане, паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя краіны, каранавірусам можа быць інфікаваная прыблізна траціна насельніцтва, або каля 10 мільёнаў чалавек.
Мэдсястра аднаго зь віцебскіх шпіталяў расказала Свабодзе пра працу, надзеі і страхі падчас пандэміі, а таксама чаго мэдыкі чакаюць ад выбараў.
Амэрыканскія школы і каледжы могуць адкрыцца, але афіцыйныя асобы павінны праяўляць асьцярожнасьць і надаваць прыярытэтную ўвагу пытаньням бясьпекі, заявіў доктар Энтані Фаўчы.
Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя перасьцярог, што, нягледзячы на ўсе надзеі на стварэньне вакцыны ад COVID-19, магчыма, яна так ніколі і ня зьявіцца, перадае ВВС.
Улады Ірану заніжаюць дадзеныя аб сьмяротнасьці ад каранавірусу. Да такой высновы прыйшло расьсьледаваньне журналістаў Пэрсыдзкай службы BBC.
Нацэнку будуць рабіць «невысокай, ня больш за 40%». А шторак на кабінках можа і ня быць, бо каранавірус.
Каардынатар Белага дому ў справе супрацьдзеяньня каранавірусу доктар Дэбара Біркс заявіла ў інтэрвію CNN, што эпідэмія ў ЗША ўступіла ў новую фазу.
«Зь сёньняшняга дня я буду знаходзіцца ў ізаляцыі цягам двух тыдняў. Я буду выконваць сваю працу з дому», — паведаміў кіраўнік ураду Косава ў Facebook.
Загрузіць яшчэ