Ахвярамі пандэміі каранавірусу ў сьвеце сталі больш за 800 тысяч чалавек — абвясьціў амэрыканскі ўнівэрсытэт Джонса Хопкінса, які вывучае статыстычныя паказьнікі глябальнай эпідэміі. Паводле яго дадзены, колькасьць інфікаваных каранавірусам ў сьвеце наблізілася да 23 мільёнаў.
У Злучаных Штатах інфікаваных больш за пяць з паловай мільёнаў, 175 тысяч амэрыканцаў памерлі ад прычын, выкліканых COVID-19. Паводле ліку ахвяр адразу за ЗША ідуць Бразылія, Мэксыка, Індыя і Вялікабрытанія.
Галоўныя асяродкі захворваньня COVID-19 знаходзяцца ў Заходнім паўшар’і, дзе жывуць больш за палову ўсіх тых, хто заразіўся каранавіруса.
Найбольш цяжкія сацыяльныя і эканамічныя наступствы пандэміі прагназуюцца для краін Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну. Прыкладна 37 адсоткаў насельніцтва гэтых краін могуць апынуцца за мяжой беднасьці, папярэджваюць навукоўцы Эканамічнай камісіі ААН для краін Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну (ECLAC).
У Расеі, паводле дадзеных фэдэральнага апэратыўнага штабу барацьбы з каранавірусам, зарэгістравана 951 897 выпадкаў заражэньня, выздаравелі 767 477 чалавек, памерлі 16 310.