У менскі шпіталь хуткай мэдычнай дапамогі 29 верасьня паступіў мужчына зь менскага ізалятару на завулку Акрэсьціна. Пацярпелы — Дзяніс Кузьняцоў, яму 41 год.
Пяты прэзыдэнт Украіны і лідэр партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Пятро Парашэнка паведаміў, што атрымаў станоўчы тэст на COVID-19
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі самая нізкая сьмяротнасьць ад каранавірусу сярод усіх суседзяў. Свабода паглядзела, што ня так з гэтымі лічбамі.
«Беларусь пайшла тым жа шляхам, што і Швэцыя. Магчыма, калі б не хваляваньні вакол палітычных падзеяў, то вопыт Беларусі па барацьбе з пандэміяй COVID-19 быў бы пастаўлены ў адзін шэраг з вопытам Швэцыі як адзін з самых пасьпяховых і эфэктыўных», — сказала Алена Богдан
Жыхарам Вільні і 15 іншых муніцыпалітэтаў Літвы ў кастрычніку пачнуць раздаваць таблеткі ёду
На фоне другой хвалі пандэміі каранавірусу, якая пачалася, у шэрагу краінаў аднаўляюцца жорсткія карантынныя захады. На якія крокі ідуць улады і каму пагражае татальны карантын — агляд сытуацыі зрабіла «Нямецкая хваля».
Чатыры штаты ЗША паведамілі ў пятніцу пра рэкордны дзённы рост колькасьці новых выпадкаў COVID-19, а краіна пераадолела мяжу ў 7 мільёнаў. Колькасьць памёрлых у сьвеце набліжаецца да 1 млн, паведамляе Reuters.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 77.289 (332 за апошнія содні), памерлі 813 чалавек (+ 6), паведаміла міністэрства здароўя.
Паводле стану на 25 верасня зарэгістравана 76 тысяч 957 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў Міністэрстве здароўя Беларусі.
«Аляксей Навальны, які з 22 жніўня 2020 года быў у бэрлінскай унівэрсытэцкай клініцы „Шарытэ“, учора быў выпісаны са стацыянарнага лячэньня», — сказана ў паведамленьні.
Майстэрню, якая шыла ахоўныя сродкі для мэдыкаў падчас пандэміі пры Горадзенскім дзіцячым госьпісе, закрываюць. Прадстаўнікі камбінату школьнага харчаваньня, якому належыць будынак, адключылі ў памяшканьні электрычнасьць і сказалі майстэрні вывозіць рэчы.
Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, за мінулы тыдзень у сьвеце выявілі амаль 2 мільёны новых выпадкаў заражэньня COVID-19. «Гаворка ідзе пра самую вялікую колькасьць выпадкаў заражэньня за тыдзень з самага пачатку эпідэміі», — канстатуе САЗ
Праваахоўныя органы Нямеччыны ня могуць пачаць расьсьледаваньне замаху на расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з прычыны таго, што яно адбылося ў чужой юрысдыкцыі.
Аляксандар Лукашэнка ўзгадніў прызначэньне рэктараў ВНУ мэдычнага профілю, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Беларускія мэдыкі падрыхтавалі відэазварот, у якім выказваюць сваё стаўленьне да «няспынных парушэньняў правоў чалавека і беспрэцэдэнтнага гвалту на ўсёй тэрыторыі Беларусі», а таксама заяўляюць, што больш ня будуць «пакрываць хлусьлівую статыстыку COVID-19».
У краінах Эўропы расьце індэкс рэпрадукцыі каранавірусу.
За мінулыя содні прырост новых выпадкаў інфэкцыі крыху зьнізіўся.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 74 763 чалавек. Прырост за апошнія суткі — 211 чалавек, 6 хворых памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Прышчапляць ад каранавіруснай інфэкцыі прэпаратам з Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі пачнуць «літаральна празь месяц». Пра гэта паведаміў у аўторак тэлеканал «Беларусь-24» са спасылкай на выканаўцу абавязкаў міністра аховы здароўя краіны Дзьмітрыя Піневіча.
Былы міністар аховы здароўя, а цяпер кіраўнік Горадзенскай вобласьці Уладзімір Каранік расказаў, якой будзе другая хваля каранавірусу ў Беларусі. На яго думку, яна будзе менш маштабнай. Пра гэта Каранік заявіў у эфіры тэлеканала АНТ.
Група італьянскіх мэдыкаў-дасьледнікаў усумнілася ў зьвестках аб клінічных выпрабаваньнях расейскай вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі, апублікаваных нядаўна ў часопісе Lancet.
Былы дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандар Мрочак у інтэрвію тэлеканалу «Дождь» выказаўся наконт магчымага заніжэньня ў Беларусі статыстыкі сьмяротнасьці ад каранавірусу.
Расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага вывелі з мэдычнай комы і адключылі ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ). Ягоны стан палепшыўся, паведамілі ў нямецкай клініцы Charité.
Сёлета ў чэрвені рост сьмяротнасьці супраць мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі. У траўні гэты паказьнік зафіксаваны на адзнацы 1309. У красавіку — 543, спасылаецца «Наша ніва» на дадзеныя, не апублікаваныя ў Беларусі, але дасланыя ў ААН .
Ініцыятыўная група руху «Белыя Халаты» падрыхтавала дакумэнты для рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня супрацоўнікаў аховы здароўя, а таксама статут аб’яднаньня.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў аналізах апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, праведзеных у Расеі, не было ніякіх сьлядоў атрутных рэчываў.
У Горадні звольнілі рэктара мэдыцынскага ўнівэрсытэту Віктара Сьняжыцкага. Гэта Свабодзе ананімна пацьвердзіла крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» выйшлі на пікет, трымаючы ў руках плякат: «Звальняеце — хто будзе лячыць?».
Выканаўца абавязкаў міністра здароўя Дзьмітры Піневіч прыехаў у РНПЦ «Кардыялёгія», каб заявіць калектыву пра звальненьне кіраўніка ўстановы Аляксандра Мрочака і прадставіць ягонага наступніка.
Дырэктара РНПЦ Мрочака вінавацяць у тым, што ён ня змог утрымаць калектыў і не забараніў выказваць людзям грамадзянскую пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне.
Ахвярамі пандэміі каранавірусу ў сьвеце сталі больш за 800 тысяч чалавек — абвясьціў амэрыканскі ўнівэрсытэт Джонса Хопкінса, які вывучае статыстычныя паказьнікі глябальнай эпідэміі. Паводле яго дадзены, колькасьць інфікаваных каранавірусам ў сьвеце наблізілася да 23 мільёнаў.
Выданьне «Бинокль» пагутарыла з хірургам Берасьцейскай гарадзкой бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі, які дзяжурыў увечары 10 жніўня, калі гарадзкая міліцыя страляла ў пратэстоўцаў.
Запыталіся ў экзыстэнцыйнага псыхоляга, аўтаркі тэлеграм-каналу Кацярыны Зыкавай, як перажыць крызіс, навучыцца кантраляваць свае эмоцыі і жыць у новай рэальнасьці.
Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі перасягнула 70 000 — плюс 175 за апошнія суткі, паведамляе Міністэрства здароўя.
На думку кіраўніка Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдраса Аданома Гебрэесуса, пандэмія каранавірусу працягнецца менш, чым пандэмія гішпанскага грыпу 1918–1920 гадоў.
Другі дзень запар колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня расьце — дзень таму было зафіксавана 128 выпадкаў, да гэтага — 84.
Міністар аховы здароўя Уладзімер Каранік даслаў адкрыты ліст у рэдакцыю Tut.by. Напярэдадні каля будынку Міністэрства аховы здароўя ён сустрэўся з прадстаўнікамі мэдычнай грамадзкасьці, але размова не ўдалася.
Доктар-рэаніматоляг Юры Сіраш апавядае, як на месца выбухаў не прапускалі машыны хуткай дапамогі, як АМАП біў валянтэраў і дабіваў параненых, у якім стане прывозілі людзей з Акрэсьціна. І чаму, на яго думку, ўлада страціла павагу.
Пасьля вызваленьня з турмаў ў Менску і Жодзіне зьнявечаныя, жорстка зьбітыя людзі прыехалі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. А валянтэры літаральна завалілі ўвесь прыёмны пакой ежай і неабходнымі рэчамі.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
З турмаў вызваленыя 16 мэдыкаў, паведамілі ў Міністэрстве здароўя.
Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
У магілёўскім шэсьці супраць гвалту ўзялі ўдзел да 5 тысяч чалавек. Пачалося яно зь некалькіх асобных ланцугоў, якія аб’ядналіся, ідучы з аднаго канца гораду ў другі.
13 жніўня ў Віцебску распачалася мірная акцыя мэдыкаў супраць гвалту.
Больш за 200 мэдычных супрацоўнікаў выйшлі сёньня на акцыю «Мэдыкі з народам» у Менску. Яны пратэставалі супраць гвалту міліцыі і супраць выкарыстаньня машын хуткай дапамогі для дастаўкі супрацоўнікаў міліцыі да месцаў пратэсту. Да іх прыехаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік.
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік пракамэнтаваў сёньняшнюю акцыю пратэсту мэдыкаў «Мэдыкі з народам».
Гэтым лічбам выказваюць недавер валянтэры і некаторыя мэдыкі, лічбы зьдзіўляюць знаёмых з законамі матэматычнай статыстыкі.
Загрузіць яшчэ