Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 149 за суткі, памерлі яшчэ пяць чалавек


Ілюстрацыйнае фота. У віцебскай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі
Ілюстрацыйнае фота. У віцебскай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 69 950 (+149 за апошнія содні), памерлі 627 чалавек (+5), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Другі дзень запар колькасьць новых выпадкаў інфікаваньня расьце — дзень таму было зафіксавана 128 выпадкаў, да гэтага — 84.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачунялі і выпісаныя 67.929 пацыентаў (282 за апошнія содні). Такім чынам, вылечыліся 97% хворых.

Праведзена 1.446.398 тэстаў на каранавірусную інфэкцыю, у тым ліку за мінулыя содні — 9.288.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых у абласьцях і Менску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу «ў асаблівай увазе спэцыялістаў у сувязі зь цяжкасьцю захворваньня». Больш як тры месяцы міністэрства не праводзіць прэс-канфэрэнцыі на гэтую тэму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG