Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль заявіў, што да адлёту ў Нямеччыну ў аналізах Навальнага атруты не было


Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж
Уладзімір Пуцін і Аляксей Навальны, каляж

Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ў аналізах апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, праведзеных у Расеі, не было ніякіх сьлядоў атрутных рэчываў.

«Да вывазу хворага ў Бэрлін у адпаведнасьці з усімі міжнароднымі стандартамі быў праведзены цэлы комплекс аналізаў у нас у краіне, ніякіх атрутных рэчываў выяўлена не было», — сказаў ён.

Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

Раней Пяскоў казаў, што Крэмль не атрымліваў інфармацыі аб атручэньні палітыка ядам з групы «Навічок».

У сераду афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт паведаміў, што ў арганізьме Аляксея Навальнага спэцыялісты знайшлі сьляды хімічнага атрутнага рэчыва з групы «Навічок».

МЗС ФРГ выклікаў амбасадара Расеі, каб паведаміць пра апошнія дадзеныя клінічных аналізаў палітыка, якія былі праведзеныя спэцыяльнай лябараторыяй бундэсвэру.

Улады Нямеччыны заявілі, што «самым рашучым чынам» асуджаюць замах на Аляксея Навальнага і патрабуюць ад расейскіх уладаў тлумачэньняў таго, што здарылася.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Навальны стаў ахвярай злачынства і вынікі экспэртызы не пакідаюць у гэтым ніякіх сумневаў. Паводле яе, апазыцыянэра хацелі прымусіць замаўчаць.

У МЗС Расеі, камэнтуючы заявы Бэрліну, назвалі дзеяньні ўладаў Нямеччыны «мэгафоннай дыпляматыяй», а апошнія паведамленьні аб атручэньні Аляксея Навальнага — «пазбаўленымі фактуры».

20 жніўня Навальнаму стала кепска ў самалёце падчас палёту з Томску ў Маскву: у Томску ён знаходзіўся некалькі дзён у паездцы з актывістамі мясцовага штабу. Самалёт, у якім ляцеў палітык, прызямліўся ў Омску, дзе апазыцыянэра адправілі ў рэанімацыю ў мясцовую бальніцу. Па словах паплечнікаў, Навальнага, хутчэй за ўсё, атруцілі таксінам, які маглі падмяшаць у гарбату.

Галоўны лекар омскай бальніцы хуткай дапамогі № 1 Аляксандар Мурахоўскі 21 жніўня заяўляў, што асноўная прычына цяжкага стану Навальнага — парушэньне абмену рэчываў, ніякіх ядаў у арганізьме апазыцыянэра нібыта не знайшлі. Лекары таксама казалі, што Навальны «ў стабільна цяжкім стане», і адмаўляліся даваць дазвол на яго перавозку ў Нямеччыну, нягледзячы на тое, што па яго ўжо прыслалі самалёт. У Нямеччыну апазыцыянэра нарэшце ўдалося вывезьці, ён цяпер у клініцы Charité ў Бэрліне. У клініцы 24 жніўня пацьвердзілі, што Навальны быў атручаны рэчывам з групы інгібітараў холінэстэразы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG