Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пасьля пратэстаў мэдыкаў звольнілі рэктара мэдунівэрсытэту?

абноўлена

Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў Горадні, 13 жніўня
Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў Горадні, 13 жніўня

Інфармацыю з тэлеграм-каналаў пра звальненьне ў Горадні рэктара мэдыцынскага ўнівэрсытэту Віктара Сьняжыцкага Свабодзе ананімна пацьвердзіла крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Віктар Сьняжыцкі
Віктар Сьняжыцкі

У прыёмнай Горадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту паведамілі, што Сьняжыцкі знаходзіцца ў адпачынку, удзень 28 жніўня ён заходзіў ва ўнівэрсытэт абмеркаваць пляны на наступны тыдзень, гаворкі пра ягонае звальненьне не ішло.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун адказала, што пакуль ня мае інфармацыі пра Сьняжыцкага.

Каля Горадзенскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту 13 жніўня ладзілі ланцуг салідарнасьці з плякатамі «Мы супраць гвалту», «Мэдыкі з народам», белымі кветкамі і балёнікамі. Усяго ланцуг сабраў каля 1000 мэдыкаў. Пазьней у гэтым месцы мэдыкі зьбіраліся неаднаразова на падобныя акцыі салідарнасьці. Апошнюю зь іх разагнала міліцыя 26 жніўня.

Пазьней Міністэрства аховы здароўя пракамэнтавала чуткі пра зьняцьце з пасады рэктара Гродзенскага мэдунівэрсітэту:

«У сувязі з чуткамі аб зьняцьці рэктара Гродзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта Віктара Аляксандравіча Сьняжыцкага паведамляем, што паважаны рэктар адчувае сябе выдатна і актыўна рыхтуе свой унівэрсытэт да пачатку новага навучальнага года», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Мінздароўя.

Пазьней сам Сьняжыцкі зняпраўдзіў гэтыю інфармацыю ў інтэрвію Hrodna.life.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG