Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ствараюць незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў


Ілюстрацыйнае фота. Мэдыкі на акцыі супраць гвалту ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Мэдыкі на акцыі супраць гвалту ў Менску

Разам зь юрыстамі ініцыятыўная група руху «Белыя Халаты» падрыхтавала дакумэнты для рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня супрацоўнікаў аховы здароўя, а таксама статут аб’яднаньня, паведаміў рух у Тэлеграме.

Мэта аб’яднаньня — забесьпячэньне законнай, бясьпечнай, прафэсійнай дзейнасьці супрацоўнікаў сыстэмы аховы здароўя.

Сярод яго задачаў:

  • Абарона мэдработнікаў (прававая і юрыдычная), дапамога ім пры працаўладкаваньні, абарона інтарэсаў мэдычных арганізацый любой формы ўласнасьці.
  • Супрацоўніцтва зь міжнароднымі мэдычнымі арганізацыямі і асацыяцыямі па правядзеньні / арганізацыі навучаньня / майстар-клясаў / трэнінгаў мэдработнікаў.
  • Удзел у распрацоўцы / забесьпячэньне аднолькавага выкананьня патрабаваньняў заканадаўства ў сфэры аховы здароўя на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
  • Фармаваньне юрыдычных службаў у ахове здароўя, якія будуць абараняць інтарэсы мэдыкаў пры разборы скаргаў, да суду і ў судзе.
  • і інш. (цалкам можна пачытаць тут)

У хуткім часе аб’яднаньне плянуюць зарэгістраваць. Стаць яго заснавальнікам цяпер прапануюць любому ахвотнаму, хто мае мэдычную адукацыю або займаецца дзейнасьцю, зьвязанай з аховай здароўя, жыве ў Беларусі і можа цягам трох дзён быць у Менску для падпісаньня дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG