Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BBC: Іран занізіў колькасьць памерлых ад COVID-19 амаль у тры разы


Рэанімацыя аднаго са шпіталяў у Іране
Рэанімацыя аднаго са шпіталяў у Іране

Улады Ірану заніжаюць дадзеныя аб сьмяротнасьці ад каранавірусу. Да такой высновы прыйшло расьсьледаваньне журналістаў Пэрсыдзкай службы BBC.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Паводле афіцыйных дадзеных уладаў Ірану, з пачатку эпідэміі да 20 ліпеня ахвярамі каранавірусу ў краіне сталі 14 405 чалавек, усяго інфікавана было каля 280 тысяч.

Аднак, паводле дакумэнтаў, атрыманых BBC ад ананімных крыніц у Іране, колькасьць ахвяр у краіне амаль у тры разы вышэйшая, чым афіцыйна абвешчана — каля 42 тысяч, а інфікаваных больш амаль удвая.

Згодна з гэтымі дакумэнтамі, першая сьмерць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Іране зафіксаваная яшчэ 22 студзеня — амаль на месяц раней, чым у краіне, паводле афіцыйных дадзеных, выявілі першага хворага.

Да сярэдзіны сакавіка, паводле дадзеных расьсьледаваньня, у Іране памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі ў пяць разоў больш людзей, чым прызналі ўлады. Пасьля гэтага ў краіне ўвялі жорсткія карантынныя захады, колькасьць сьмерцяў стала паступова зьніжацца, а розьніца паміж афіцыйнай і рэальнай статыстыкай — згладжвацца. Цяпер колькасьць новых выпадкаў і сьмерцяў зноў расьце, за апошнія суткі ўлады прызналі больш як дзьве тысячы новых выпадкаў інфэкцыі і больш як 200 сьмяротных зыходаў інфэкцыі.

Усяго ў сьвеце, паводле дадзеных вядучых маніторынгавых арганізацый, такіх як інстытут Джонза Гопкінза, колькасьць сьмерцяў ад каранавіруснай інфэкцыі набліжаецца да 700 тысяч. Гэтая лічба, відавочна, ня можа лічыцца дакладнаю, як з прычыны розных падыходаў да ўліку тых, хто памёр у розных краінах, так і з прычыны магчымых фальсыфікацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG