Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ад COVID-19 за суткі памерлі звыш 2000 чалавек — найбольш за тры апошнія месяцы


Стомлены лябарант, які працуе з аналізамі крыві хворых на каранавірус у Х'юстане, штат Тэксас, ЗША
Стомлены лябарант, які працуе з аналізамі крыві хворых на каранавірус у Х'юстане, штат Тэксас, ЗША

У ЗША зафіксавалі найбуйнейшую за тры месяцы колькасьць сьмерцяў ад каранавіруснага захворваньня COVID-19: дзьве тысячы.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Захварэлі за апошнія суткі больш за 58 000 чалавек.

Паводле дадзеных мэдычных экспэртаў Унівэрсытэту Вашынгтону, да 1 сьнежня ад COVID-19 ў ЗША могуць памерці каля 300 000 амэрыканцаў. Пры гэтым ва ўнівэрсытэце адзначаюць, што да 70 000 жыцьцяў можна выратаваць, калі людзі будуць прытрымлівацца масачнага рэжыму.

У ЗША з пачатку пандэміі памерлі больш за 159 000 чалавек, гэта найбольшы паказьнік у сьвеце, захварэлі 4,9 мільёна чалавек.

У сьвеце ад пачатку пандэміі колькасьць памерлых дасягнула 712 000. Усяго захварэлі 18,9 мільёна чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG