Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы спрабуюць вырасьціць антыцелы да каранавірусу ў лябараторыі


Наймацнейшы сродак чалавечага арганізму для барацьбы з захворваньнямі — антыцелы — лекары спрабуюць вырасьціць у лябараторыі, каб потым выкарыстоўваць яго для лячэньня COVID-19.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі, дадаючы, што як мінімум шэсьць кампаній плянуюць выпрабоўваць антыцелы на пацыентах з каранавірусам гэтым летам.

Голас Амэрыкі адзначае, што монаклянальные антыцелы даказалі сваю эфэктыўнасьць у барацьбе з такімі захворваньнямі, як рак і рэўматоідны артрыт. Антыцелы валодаюць перавагамі ў параўнаньні са звычайнымі лекамі, што прыцягвае да іх прыярытэтнае ўвагу ў шэрагу новых мэтадаў лячэньня COVID-19.

Антыцелы, паводле навукоўцаў, можна вырабляць адносна хутка. «Увесь працэс ад узяцьця ўзору крыві да атрыманьня антыцелаў, гатовых да клінічных выпрабаваньняў, заняў прыкладна тры месяцы», — кажа Лора Ўокер, дырэктар дасьледаваньняў антыцелаў у біятэхналягічнай кампаніі Adimab.

Большасьць антыцелаў паступае ад людзей, якія перанесьлі COVID-19. Іх кроў утрымлівае гэтыя антыцелы, і лекары спрабуюць высьветліць, ці можа пераліваньне плязмы крыві ад ачунялых дапамагчы ў лячэньні або прафіляктыцы інфэкцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG