Ва Ўкраіне пачаліся эпідэміялягічныя дасьледаваньні гібелі лекараў, якія працавалі з хворымі на COVID-19.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Свабоды, спасылаючыся на прэс-службу прэзыдэнта Ўладзіміра Зеленскага.
Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Зяленскага прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная спыненьню распаўсюду каранавірусу. На канфэрэнцыі абмяркоўвалі пытаньне страхавых выплат сем’ям мэдыкаў, якія памерлі, працуючы з пацыентамі, хворымі на COVID-19.
«Мы павінны рухацца хутчэй са страхавымі выплатамі, чым COVID-19. І гэта тычыцца ня толькі тых, хто страціў блізкіх у барацьбе з пандэміяй, але і лекараў, якія ахвяравалі сваім здароўем», — сказаў Зяленскі падчас канфэрэнцыі.
Пасьля таго, як прычына сьмерці лекараў будзе ўстаноўлена, можна будзе зрабіць страхавыя выплаты іх сем’ям, гаворыцца ў заяве пасьля канфэрэнцыі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ