Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў прэзыдэнта Бразыліі быць у масцы на людзях


Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару

Бразыльскі фэдэральны судзьдзя Рэната Барэлі пастанавіў, што афіцыйныя асобы дзяржавы, у тым ліку прэзыдэнт Жаір Балсанару, абавязаны апранаць маску ў грамадзкіх месцах. Парушальнікам, нягледзячы на пасаду, пагражае штраф каля 400 даляраў, паведамляе BBC.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Прэзыдэнта Балсанару крытыкуюць за бравіраваньне скептыцызмам адносна каранавірусу, ад якога ў Бразыліі памерла ўжо больш за 50 тысяч чалавек. У пачатку пандэміі ён заяўляў, што Covid-19 — усяго толькі лёгкая прастуда.

Сустракаючыся з прыхільнікамі, ён неаднаразова зьяўляўся на публіцы бяз маскі. На адным зь мітынгаў яго зьнялі ў той момант, калі ён кашляў, не закрыўшы рота, у іншым выпадку — чхаў у далонь і тут жа вітаўся за руку з пажылой жанчынай.

Бразылія знаходзіцца на другім месцы ў сьвеце па колькасьці выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам — звыш мільёна.

Кіраўнік Беларусі называў пандэмію каранавіруснай інфэкцыі псыхозам. 22 чэрвеня падчас сустрэчы зь берасьцейцамі, у тым ліку і праціўнікамі акумулятарнага заводу, ён быў, як звычайна, бяз маскі. Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы былі ў масках, і падчас сустрэчы Аляксандар Лукашэнка параіў не насіць маску, калі знаходзісься на вуліцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG