29 ліпеня ў Магілёве пачалі судзіць юнака, якога вінавацяць у супрацы са спэцслужбамі Ўкраіны. З дапамогай інфармацыі BelPol Свабода расказвае пра іншых маладых людзей, якіх у Беларусі вінавацяць у «супрацы з СБУ», «падрыхтоўцы тэрактаў», «вырабе выбухоўкі».