Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Панаме апраўдаў усіх фігурантаў справы пра «панамскі архіў». У ім былі зьвесткі пра афшоры палітыкаў і сусьветных знакамітасьцяў


Адзін з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юрген Масак
Адзін з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юрген Масак

Суд у Панаме апраўдаў усіх 28 абвінавачаных па справе аб адмываньні грошай у рамках «панамскага архіву», у тым ліку аднаго з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юргена Масака, паведамілі ў галоўным упраўленьні па сувязях з грамадзкасьцю судовай улады Панамы.

Акрамя таго, суд, як піша агенцтва Reuters, спыніў судовы перасьлед іншага сузаснавальніка Mossack Fonseca, Рамона Фансэкі, які памёр у траўні 2024 году.

Падставай для вынясеньня апраўдальных прыгавораў усім фігурантам гэтых спраў стала тое, што доказы, атрыманыя журналістамі з сэрвэраў кампаніі Mossack Fonseca ў 2016 годзе, ня могуць быць выкарыстаныя ў справе, бо яны былі сабраныя не ў адпаведнасьці з пратаколам, які прымяняецца ў такіх справах.

У судзе адзначылі, што ў сабраных доказах адсутнічалі ўнікальныя «адбіткі» кожнага дакумэнта, якія дазваляюць крыміналістам устанавіць іх сапраўднасьць.

«Панамскі архіў» — гэта больш за 10 мільёнаў дакумэнтаў адной з самых буйных юрыдычных афшорных кампаній Mossack Fonseca. На іх падставе найбуйнейшыя сусьветныя СМІ і абʼяднаньні журналістаў апублікавалі маштабнае расьсьледаваньне пра афшоры, якімі валодаюць сотні вядомых палітыкаў і знакамітасьцяў з усяго сьвету.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG