Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 чэрвеня пачнуць судзіць менскіх архітэктараў, якіх затрымалі ў лютым


У судзе, архіўнае фота
У судзе, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску 27 чэрвеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненьні менскіх архітэктараў, якіх сілавікі затрымалі ў лютым 2024.

Інфармацыя аб гэтым зьявілася ў раскладзе судовых пасяджэньняў, піша «Люстэрка».

Рамана Забелу, Ільлю Палонскага, Тацяну Палонскую і Дар’ю Мандзік абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Усіх чатырох раней прызналі палітычнымі вязьнямі.

Максымальнае пакараньне паводле артыкулу — да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

Судзіць архітэктараў будзе Вікторыя Шабуня, вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі.

У лютым 2024 году сілавікі затрымалі каля 40 архітэктараў і праектантаў, а таксама іх сваякоў, агулам каля 70 чалавек.

Некаторых адпусьцілі, некаторых пакаралі арыштам, чатыры чалавекі трапілі пад крымінальны перасьлед. Падставай для затрыманьня, верагодна, стаў фатаздымак з маршаў пратэстаў у 2020 годзе. Тады архітэктары і праектанты ішлі па Менску асобнай калёнай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG