Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць курсанта Акадэміі МУС за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне». Яму пагражае да 25 гадоў калёніі


Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота

22 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе пачынаецца закрыты суд над 21-гадовым курсантам Ільлём Нарышкіным.

Ільлю Нарышкіна абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца» (ч. 2 арт. 356 КК) і «ўдзеле ў вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы, вэрбаваньні або падрыхтоўцы асобаў да такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361-3 КК). Яму пагражае да 25 гадоў калёніі.

Вядзе закрыты працэс судзьдзя Юры Казакевіч.

Нарышкін родам са Слоніма, частку дзяцінства правёў у Горадні, пісала «Наша ніва». Вучыўся ў Акадэміі МУС Беларусі, цяпер мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэту.

Нарышкін выступаў у розных конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканалу «Беларусь-2», якая называецца «Вежа», апошнія публічныя зьвесткі пра яго датуюцца сакавіком 2023-га, паведамляла «Наша ніва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG