У Беларусі разгледзяць пытаньне трансьлітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаньнем расейскай мовы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сергеенка.
Вітаўт Кіпель быў патомным менчуком і ў сілу сваёй інтэлектуальнай моцы заўсёды разумеў і ніколі не сумняваўся ў патрэбе і важнасьці аднаўленьня Старога гораду ў Менску.
Паразмаўлялі са Зьмітром Філіпавым, які ўсё жыцьцё пражыў у Расеі, прымаў удзел у арганізацыі пратэставых выставаў у Пецярбургу і стварыў свой падкаст пра гісторыю Беларусі.
Ёсьць пункты на мапе, у якіх нішто не нагадвае пра нараджэньне там нацыянальных герояў. Адзін зь іх — падмурак хаты, у якой прыйшоў на сьвет Кастусь Каліноўскі.
Пазыцыі беларускай мовы ў якасьці сродку камунікацыі даволі слабыя. Тым ня менш для абсалютнай большасьці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасьцю.
Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве, які ўжо год спрабавалі прадаць з аўкцыёну, выкупіў за 100 рублёў расейскі бізнэсовец, піша «Вечерний Гродно».
Бундэстаг — ніжняя палата парлямэнту Нямеччыны — прыняла рэзалюцыю, у якой Галадамор, масавы голад 1932-1933 гадоў, прызнаецца генацыдам украінскага народу.
Гарадзкая рада ўкраінскай Адэсы паставіла кропку ў спрэчным пытаньні, якое даўно разглядалася ў горадзе.
Падзеі 30 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Парафія папрасіла перадаць скульптуру Панны Марыі для рэстаўрацыі за ўласныя сродкі.
Згодна з патрабаваньнем пракуратуры Савецкага раёну Менску прыбраныя прапановы аб куплі трох кніг, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Урад Нямеччыны прыпыніў супрацу зь дзяржаўнымі і прадзяржаўнымі арганізацыямі Расеі і Беларусі ў пытаньні ўвечненьня памяці і дасьледаваньня нацысцкіх злачынстваў.
Экспэрты Міжнароднай ініцыятывы iSANS сабралі новыя прыклады інкарпарацыі беларускай сыстэмы адукацыі ў расейскую. Як процістаяць гэтаму, як адбудаваць і захаваць нацыянальную сыстэму адукацыі? Пагаварылі з адмыслоўцамі.
Кабінэт прыняў і апублікаваў рэзалюцыю аб прызнаньні Галадамору генацыдам украінскага народу і аб асуджэньні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны пэрыяд.
24 лістапада 1994 году ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта.
Стрымінгавая кампанія Netflix выправіла паведамленьне аб пэрсанажах свайго сэрыялу «Вікінг» аб часах Кіеўскай Русі — пра гэта паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.
Падлеткі з трох краін, Нямеччыны, Расеі і Беларусі, завяршылі працу над анімацыйным фільмам «Дзьвесьце крокаў да жыцьця» на тэму габрэйскага супраціву ў Другой сусьветнай вайне.
У суправаджэньні пракурора Гомельскай вобласьці Віктара Марозава прэм’ер-міністар Раман наведаў месца раскопак у Чонкаўскім лесе пад Гомелем.
Першае інтэрвію зь пераможцам прэміі Ежы Гедройця Сяргеем Абламейкам за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды» «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» (Кніга першая).
Праўладная актывістка з Горадні Вольга Бондарава паведаміла пра атаку на прыватны музэй у Старых Дарогах Менскай вобласьці.
Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
14 лістапада таксама стала вядома, што пракуратура хоча зьліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыцьцяўляла дзейнасьць Саюзу палякаў». Адпаведны запыт ужо накіраваны ў эканамічны суд.
Падзеі 13 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Мак» яшчэ вернецца ў Беларусь. Вернецца і сымбаль, і тое, што ён сымбалізуе.
Да інтэрнэт-акцыі ў абарону нацыянальнага лёзунгу, які беларускія ўлады ўнесьлі ў сьпіс «нацысцкай сымболікі», далучыліся апазыцыйныя лідэры Беларусі і незалежныя журналісты, заходнія дыпляматы, а таксама звычайныя беларусы і грамадзяне іншых краін.
Паразмаўлялі з мэнэджаркай Women in Tech Ганнай Самарскай пра тое, як праект дапамагае беларускім жанчынам увайсьці ў ІТ, а таксама спыталі ўдзельніц, што ім падабаецца ў праекце і чаму яны абралі такі шлях.
Такое можа быць толькі ў постмадэрнісцкай лукашэнкаўскай Беларусі: кансэрватыўны аўтарытарны рэжым сьвяткуе ўгодкі крывавай рэвалюцыі. Цьмяна ўяўляючы, якія хімэры мінулага абуджае гэтым сваім сьвяткаваньнем.
У варшаўскім каталіцкім касьцёле Провіду Божага 12 лістапада адкрыюць маўзалей прэзыдэнтаў краіны ў выгнаньні.
Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
3 лістапада спаўняецца 140 гадоў ад нараджэньня народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Праверце, ці шмат вы ведаеце пра асобу клясыка.
35 гадоў таму ў Менску ўпершыню ў навейшай гісторыі ўшанавалі сьвята Дзядоў. Першыя Дзяды, якія былі задуманыя як ушанаваньне памяці ахвяраў сталінскага рэжыму, адбыліся 1 лістапада 1987 году. Іх ладзілі «Тутэйшыя» пры ўдзеле «Талакі». На мітынг-рэквіем тады прыйшло каля сотні чалавек.
2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і нунцый папы Рымскага ў Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч памаліліся ў Курапатах і Трасьцянцы.
Запіс выступу Анатоля Сыса на першым дэмакратычным мітынгу ў Менску на Дзяды 1987 году, які ладзіла нефармальнае моладзевае аб’яднаньне “Тутэйшыя”.
1 лістапада прайшло паседжаньне міжведамаснай працоўнай групы, на якім прадставілі эскізы помніка прысьвечанага «адзінству беларускага народа».
Старадаўні беларускі звычай ушанаваньня продкаў адраджаецца. Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ.
Вежу-дазорцу ўзводзілі паводле старажытных тэхналёгій на сродкі прыватнай фірмы.
31 кастрычніка дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Падзеі 30 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў Кірыл Атаманчык.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч тлумачыць, чаму 2022 моцна нагадвае 1937 год, чаму «Ноч расстралянай паэзіі» і што цяпер адбываецца з культурай падчас рэпрэсій, а таксама чытае вершы «расстраляных паэтаў».
Тысячы беларусаў сёлета ня змогуць наведаць пахаваньні сваіх бацькоў і дзядоў праз вымушаную эміграцыю. Сабралі зьвесткі пра пахаваньні вядомых беларусаў за мяжой, якія можна наведаць у лістападаўскія дні памяці памерлых.
Невядомыя пашкодзілі помнік салдатам Польскага войска, якія загінулі ў 1920 годзе ў Нёманскай бітве, каля вёскі Феліксава Лідзкага раёну.
Дзьве мазаікі ў Бярозе на Берасьцейшчыне ў 1989–1990 гадах стварыў мастак Рыгор Кірдзей па дзяржаўнай замове. Яны мелі назву «Прыгажосьць выратуе сьвет», піша тэлеграм-канал «Спадчына».
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
Да 2020 году ў Беларусі прызнавалі экстрэмісцкімі альбом з фатаграфіямі, кнігі з анархісцкімі ідэямі, радыкальна-рэлігійныя кнігі.
Сьвятлана Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў Эстоніі. Перад яе прыездам Нацыянальны архіў займаўся пошукам унікальных матэрыялаў часоў БНР і яе стасункаў з Эстоніяй.
У апошнія гады 29 кастрычніка ў Курапатах традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак у 2021 годзе і сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе правесьці немагчыма. Таму акцыі ўшанаваньня беларусы зьбіраюцца зладзіць за мяжой.
Загрузіць яшчэ