Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пакажуць фільм пра габрэйскі супраціў у Другой сусьветнай вайне


Партызаны з групоўкі Бельскага непадалёк ад Наваградку
Партызаны з групоўкі Бельскага непадалёк ад Наваградку

Падлеткі з трох краін, Нямеччыны, Расеі і Беларусі, завяршылі працу над анімацыйным фільмам «Дзьвесьце крокаў да жыцьця» на тэму габрэйскага супраціву ў Другой сусьветнай вайне.

Паведамляецца, што прэм’ера анімацыйнага фільму адбудзецца 8 сьнежня а 18-й гадзіне ў Галоўнай сынагозе ў Менску.

У аснове фільму ляжыць гісторыя Джэка Кагана, аднаго з удзельнікаў супраціву. Разам зь іншымі зьняволенымі працоўнага лягера ў Наваградку 14-гадоваму падлетку ўдалося ўцячы праз тунэль даўжынёй 200 мэтраў і далучыцца да партызанскага атраду братоў Бельскіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG