Юзаф Станеўскі і Антэ Ёзіч наведалі Курапаты і Трасьцянец, піша Catholic.by.
Прадстаўніка папы Францішка ў Беларусі суправаджаў дарадца Апостальскай нунцыятуры ў Менску монсіньёр Джон Каларакал.
З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньня ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў. У 1937-1941 гадах у Курапатах карнікі НКВД расстралялі ад 40 да 200 тысяч чалавек.
Трасьцянец — найбуйнейшы нямецкі лягер сьмерці на тэрыторыі Беларусі.
Раней, 31 кастрычніка, дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.