Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэстаг прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народу


Паседжаньне Бундэстагу, архіўнае фота
Паседжаньне Бундэстагу, архіўнае фота

Бундэстаг — ніжняя палата парлямэнту Нямеччыны — прыняла рэзалюцыю, у якой Галадамор, масавы голад 1932-1933 гадоў, прызнаецца генацыдам украінскага народу.

У падтрымку рэзалюцыі выказаліся тры партыі кіроўнай кааліцыі і хрысьціянскія дэмакраты. Фракцыі Левых і «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якія нярэдка выступаюць з пракрамлёўскіх пазыцый, устрымаліся. Супраць не было пададзена ніводнага голасу.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў нямецкім дэпутатам за прынятае рашэньне, напісаўшы ў твітэры, што «праўда заўсёды перамагае».

Deutsche Welle цытуе наступную фразу з прынятай рэзалюцыі: «Зь сёньняшняга гледзішча напрошваецца гісторыка-палітычная ацэнка, паводле якой гаворка ідзе пра генацыд. Нямецкі Бундэстаг падзяляе такую ацэнку».

Нямецкія журналісты адзначаюць, што гаворка ідзе пра асьцярожную фармулёўку, паводле якой прызнаньне Галадамору генацыдам украінскага народу зьяўляецца хутчэй рэмаркай, чым асноўным пасланьнем. Аднак, як піша Deutsche Welle, нават гэтая асьцярожная фармулёўка для нямецкай палітыкі стала сэнсацыяй. Яшчэ ў 2019 годзе дэпутаты Бундэстагу фактычна адмовіліся разглядаць пэтыцыю аб прызнаньні Галадамору генацыдам, заявіўшы, што амаль нічога ня ведаюць пра падзеі.

Назіральнікі падкрэсьліваюць, што вялікі ўплыў на зьмену пазыцыі дэпутатаў зрабіла цяперашняя расейская агрэсія супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG