Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
У ліку тых, хто бездакорна здаў цэнтралізаванае тэставаньне па беларускай мове, — адразу чатыры выпускніцы школ і гімназій Клецкага раёну.
Паўгода таму з дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандрам Грушам падпісалі новы кантракт, але гэта ня стала перашкодай для ягонага звальненьня, адзначае выданьне.
Адпаведныя папраўкі зьявіліся на партале праектаў нарматыўных прававых актаў.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Украінскі гісторык Яраслаў Грыцак у інтэрвію Свабодзе расказвае, што аб’ядноўвае беларусаў і ўкраінцаў; чаму абодва народы амаль нічога ня ведаюць адзін пра аднаго; калі ва Ўкраіне можа палепшыцца стаўленьне да беларусаў і што для гэтага могуць зрабіць самі беларусы.
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў запэўніў, што на паступленьне гэта не паўплывае.
Лілея Плыгаўка расказвае, чаму іншаземцы выбіраюць беларускую мову, што нельга рабіць нацыянальна арыентаванаму палітыку і хто па-беларуску гаворыць лепш — Ціханоўская ці Лукашэнка.
Куды пойдзе вучыцца беларускі выпускнік нумар адзін 2022 году Мікалай Лукашэнка, уручаць атэстат і залаты мэдаль якому прыяжджаў на мінулым тыдні асабіста міністар адукацыі?
Спэцыяльнасьць «Біятэхналёгіі» — самая крутая, дарагая кава ў буфэце і нізкая колькасьць «пратэставых» студэнтаў.
Са жніўня 2020 году ўлады закрылі звыш 760 грамадзкіх абʼяднаньняў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
Усе аўтары «забароненай літаратуры» — сябры зьліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Скончыўся навучальны год у Першай беларускай онлайн-школе ва Ўкраіне. Сёлета яе выпускнікамі сталі 14 юных беларусаў, якія вымушаны былі зьехаць з бацькамі з краіны, але захацелі атрымліваць беларускую адукацыю.
Гэты народ царская Расея не магла захапіць больш за паўстагодзьдзя. Бальшавікі, каб скарыць чачэнцаў, дэпартавалі іх з уласнай зямлі. Але і пасьля распаду СССР Расея ваявала з чачэнцамі да пачатку 2000-х.
Сярод іншага, школьнікі і іх бацькі «мусяць быць гатовыя да правядзеньня надгляду, у тым ліку і рэчаў, у якія адзетыя», паведаміў палкоўнік Аляксандар Купчэня з МУС Беларусі.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт трапіў на 288-е месца.
Што мянялася ў сыстэме адукацыі Беларусі, калі яна ўдзельнічала ў Балёнскім працэсе? Чаму сяброўства Беларусі ў гэтым працэсе не прыпынілі пасьля здушэньня пратэстаў 2020 году? Якія наступствы для адукацыі краіны будзе мець цяперашняе рашэньне Балёнскага камітэту прыпыніць удзел Беларусі?
У Варшаве 8–9 чэрвеня праходзіць міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Мова, літаратура і культура Беларусі», прымеркаваная да 140-годзьдзя з дня народзінаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Расея ад пачатку свайго ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю бамбаваньнем і ракетнымі абстрэламі пашкодзіла 1958 і зьнішчыла 186 адукацыйных устаноў Украіны.
Каб пашыраць беларускую мову, у Вільні вырашылі адкрыць курсы беларускай мовы для дзяцей. Расказваем, як гэта будзе.
Дырэктарка Ірпенскай спэцыялізаванай агульнаадукацыйнай школы з вывучэньнем замежных моваў Валянціна Антоненка расказала Свабодзе, чаму спынілі выкладаньне беларускай мовы і ці зьмяніліся дачыненьні з партнэрскай гімназіяй у Гомлі і беларускай амбасадай ва Ўкраіне.
У пэтыцыі грамадзяне Беларусі патрабавалі вярнуць навучаньне на польскай и літоўскай мовах у школах, якія раней існавалі як польскамоўныя і літоўскамоўныя.
Прычына, зь якой адзінаццаціклясьнік гімназіі №2 Наваполацка забіў сябе, на гэты момант невядомая.
Гісторык, экспэрт у галіне адукацыі Павал Церашковіч разважае, які вынік могуць мець чарговыя спробы ўладаў ідэалягічна напаўняць сыстэму адукацыі, адзначае, што ўсё менш беларусаў едуць вучыцца ў Расею, і адказвае на пытаньне, якой павінна быць адукацыя ў будучай вольнай Беларусі.
Прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасьці i беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у Чэхіі сустрэліся на гэтым тыдні з рэктарам Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе Войцехам Пэтрачэкм і прарэктарам па міжнародных сувязях Олдржыхам Старым.
У польскай школе ў Горадні з 2022 году пачнуць выкладаць усе прадметы на расейскай мове.
У школах і садках будуць уключаць гімн і падымаць дзяржаўны сьцяг, з 2023 году ўвядуць абавязковую школьную форму.
26 траўня на 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР Янка Запруднік.
З наступнага году выпускныя экзамэны ў школах па асноўных прадметах заменіць цэнтралізаваны экзамэн.
Беларускіх студэнтаў могуць адправіць будаваць аб'екты на Далёкім Усходзе Расеі і ў Сібіры. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Аляксандар Прохараў.
30 траўня ў беларускіх школах прагучыць апошні званок. 10 чэрвеня ва ўсіх школах краіны пройдуць выпускныя балі. Свабода пагутарыла з бацькамі выпускнікоў – як і дзе яны будуць адзначаць «пачатак дарослага жыцьця» і колькі гэта сёлета каштуе.
Успамінаем, адкуль «запазычылі» выяву таго самага зайчыка, як па-іншаму магла называцца беларуская валюта і іншыя цікавыя факты.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам.
Крэмль і разам зь ім Лукашэнка раптам захваляваліся за ўкраінскую эканоміку і дабрабыт украінцаў. Маўляў, ратуйце, Украіну чакае галеча.
Аліна Нагорная і Ігар Случак ўжо некалькі гадоў змагаюцца з дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы ў Беларусі. Грамадзкія актывісты плянуюць вучыць беларусаў змаганьню за свае моўныя правы, каб беларуская мова актыўна выкарыстоўвалася ва ўсіх сфэрах і не цярпела ад абмежаваньняў.
Уключэньне ангельскай мовы ў блёк абавязковых прадметаў на ўступных іспытах у ВНУ Узбэкістану стала гэтымі днямі адной з самых папулярных тэм сярод карыстальнікаў узбэцкага сэгмэнту сацыяльных сетак.
Старшыня Берасьцейскага гарадзкога савету дэпутатаў выступіў у 28-ай школе Берасьця ў межах «Школы актыўнага грамадзяніна» і расказаў, што Эўропа хоча ўцягнуць Беларусь у канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, а шматлікія кадры з прыгарадаў Кіева — «фэйкі і правакацыі».
Паводле вэрсіі Цэнтру сусьветнага рэйтынгу ўнівэрсытэтаў (CWUR), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт апусьціўся да 811 радка ў сьпісе лепшых ВНУ сьвету за 2022–23 гады. У мінулым годзе ён займаў 781 пазыцыю.
Раней стала вядома пра перавод на расейскую мову польскамоўных школ у Горадні і Ваўкавыску.
У выдавецтве «Галіяфы» паведамілі: на ўсе кнігі — 20% зьніжкі.
Выдавецтва «Мэдысонт», у якога Мінінфарм пасьля праверкі нібыта выявіў шэраг парушэньняў, працуе з 1998 году.
Група суправаджэньня Балёнскага працэсу ўхваліла рашэньне аб спыненьні сяброўства Расеі ў праграме Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і прапануе выключыць яе з Балёнскага працэсу.
Аднаму з разарваных пагадненьняў было амаль 30 гадоў. Украіна правяла дэнансацыю праз тое, што Рэспубліка Беларусь прадаставіла сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў для ракетных удараў, перамяшчэньня вайскоўцаў і іх лячэньня.
У ЗША Рычарда Пайпса дзесяцігодзьдзямі лічылі адным з галоўных спэцыялістаў у гісторыі Расеі і СССР. Ён быў дарадцам прэзыдэнта Рональда Рэйгана, ЦРУ, напісаў больш за дваццаць кніг.
Галоўны рэдактар парталу znadniemna.pl, актывіст Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік заявіў у інтэрвію Свабодзе, што рашэньне аб увядзеньні ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску расейскамоўнага навучаньня — пасьлядоўны крок у працэсе агульнай русіфікацыі Беларусі, якая ідзе ўжо шмат гадоў.
З наступнага навучальнага году ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску ўводзіцца расейскамоўнае навучаньне.
Загрузіць яшчэ