Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: Звальняюць дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу


Аляксандар Груша
Аляксандар Груша

Паўгода таму з дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандрам Грушам падпісалі новы кантракт, але гэта ня стала перашкодай для ягонага звальненьня, адзначае выданьне.

49-гадовы Аляксандар Груша — вядомы далёка за межамі Беларусі гісторык-мэдыевіст, доктар гістарычных навук.

Ён працаваў у структуры Акадэміі навук з 1996 года, перад тым, як у 2014 годзе ўзначаліць бібліятэку НАНБ, з 2005 года быў загадчыкам аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Сфэра ягоных навуковых інтарэсаў: фармаваньне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI стагодзьдзя. Ён адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу.

Аднак, як стала вядома «Нашай ніве», з 1 ліпеня Аляксандар Груша раптоўна звальняецца з пасады дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук, нягледзячы на нядаўна падпісаны кантракт.

Акрамя таго, у Інстытуце гісторыі НАНБ плянуюцца або ўжо ідуць чарговыя звальненьні. Пад іх на гэты момант трапілі археолягі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG