Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ЦТ, але ў траўні і для ўсіх. Мінадукацыі паведаміла пра ўвядзеньне цэнтралізаванага экзамэну ў школах


З наступнага году выпускныя экзамэны ў школах па асноўных прадметах заменіць цэнтралізаваны экзамэн.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч расказаў, што «па тэхналёгіі гэта працэс, падобны да цэнтралізаванага тэставаньня, а па сутнасьці — гэта ў першую чаргу выпускны экзамэн па двух прадметах: матэматыка і адна з моваў, расейская або беларуская паводле выбару школьніка», паведамляе «Зеркало».

Па словах Касьпяровіча, цэнтралізаваны экзамэн будзе праходзіць у сярэдзіне траўня. Для яго адкрыюць больш за 100 пунктаў правядзеньня.

Пасьля праверкі вынікі спачатку паведамяць школам і вучням, бо яны будуць улічвацца пры выстаўленьні адзнак у атэстат. А потым выдадуць і сэртыфікаты. Іх можна будзе выкарыстоўваць для паступленьня ў ВНУ нароўні з сэртыфікатамі цэнтралізаванага тэставаньня. Пры гэтым на тэставаньні нельга будзе здаць тыя ж прадметы, якія вучань здаваў на цэнтралізаваным экзамэне.

Цэнтралізаваны экзамэн уводзіцца толькі для 11-клясьнікаў у школах — у прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі яго ня будзе. Выпускнікі такіх устаноў пры жаданьні паступіць у ВНУ будуць здаваць цэнтралізаваны тэст, як і раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG