Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДУ апусьціўся на 30 пазыцый у сусьветным рэйтынгу ВНУ па якасьці адукацыі


Інстытут журналістыкі БДУ. Ілюстрацыйнае фота
Інстытут журналістыкі БДУ. Ілюстрацыйнае фота

Паводле вэрсіі Цэнтру сусьветнага рэйтынгу ўнівэрсытэтаў (CWUR), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт апусьціўся да 811 радка ў сьпісе лепшых ВНУ сьвету за 2022–23 гады. У мінулым годзе ён займаў 781 пазыцыю.

Канкрэтную пазыцыю ВНУ аўтары рэйтынгу ацэньваюць паводле такіх крытэрыяў, як якасьць адукацыі, запатрабаванасьць выпускнікоў на рынку працы, узровень навукова-выкладчыцкага складу і навукова-дасьледчай дзейнасьці — апошняе ўключае колькасьць і якасьць навуковых публікацый, іх зьяўленьне ў аўтарытэтных часопісах і цытаванасьць.

Мінулы раз БДУ займаў 781 пазыцыю з агульнай ацэнкай 71,7 бала, а ў гэтым набраў 71,5 бала. Яшчэ год таму ён быў на 798 месцы з вынікам 71,6 бала, піша dev.by.

Апроч БДУ, сёлета ў рэйтынгу прысутнічае Інстытут фізыкі ім. Б. І. Сьцяпанава НАН Беларусі — ён на 1308 месцы.

У першую дзясятку рэйтынгу лепшых ВНУ сьвету трапілі Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, брытанскія Кембрыдж і Оксфард, Прынстанскі, Чыкагаўскі, Калюмбійскі і Пэнсыльванскі ўнівэрсытэты, а таксама Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут.

Сярод расейскіх ВНУ ў лідэрах Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя М. В. Ламаносава — ён за год страціў 8 пазыцый і заняў 202 месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG