Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Rzeczpospolita: Польскія школы ў Беларусі пераводзяць на расейскую мову


Польская школа ў Ваўкавыску, студзень 2020 году
Польская школа ў Ваўкавыску, студзень 2020 году

З наступнага навучальнага году ў польскіх школах Горадні і Ваўкавыску ўводзіцца расейскамоўнае навучаньне.

Пра гэта паведамляе польскае выданьне Rzeczpospolita, адзначаючы, што ў школе № 36 у Горадні, дзе дзеці вучыліся па-польску, правялі бацькоўскія сходы, на якіх кіраўніцтва паведаміла, што ад наступнага навучальнага году выкладаньне на польскай мове будзе немагчымае.

Кіраўніцтва школы ў Горадні спаслалася на абноўлены закон аб навучаньні, паводле якога выкладаць могуць толькі на адной зь дзяржаўных моваў: беларускай або расейскай. Цяпер дзеці змогуць вывучаць польскую мову і літаратуру толькі як асобны прадмет раз на тыдзень.

Rzeczpospolita дадае, што падобная бацькоўская сустрэча павінна адбыцца ў Ваўкавыску, дзе таксама ёсьць польская школа. У Горадні ў школе навучаецца каля 620 вучняў, у Ваўкавыску — 250.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG