Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля першага дня ЦТ у матэматыцы яго заданьні апынуліся ў сеціве


Блянк адказаў на цэнтралізаваным тэставаньні
Блянк адказаў на цэнтралізаваным тэставаньні

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў запэўніў, што на паступленьне гэта не паўплывае.

Пасьля ЦТ у матэматыцы 21 чэрвеня фота зь яго заданьнямі зьявілася ў адным з тэлеграм-каналаў, дзе абітурыенты абмяркоўваюць тэставаньне. Гэта можа істотна паўплываць на сёлетнюю ўступную кампанію ў беларускія ВНУ.

На Цэнтралізаваным тэставаньні карыстацца мабільным тэлефонам забаронена: за гэта выдаляюць з іспытаў, піша Эўрарадыё. Аднак камусьці з абітурыентаў усё ж удалося пранесьці тэлефон або іншую прыладу з функцыяй фатаграфаваньня з сабой.

ЦТ па матэматыцы выпускнікі здаюць два дні. Тыя, хто здаў яго ў першы дзень, цяпер хвалююцца: калі заданьні будуць падобныя — наступная партыя абітурыентаў апынецца ў выйгрышных умовах, бо здолее падрыхтавацца пад канкрэтныя задачы.

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) ведаюць пра гэтую сытуацыю і кажуць, што раней падчас ЦТ такіх выпадкаў не было. Разам з тым спэцыялісты супакоілі, што заданьні ва ўсіх розныя, таму абітурыенты будуць у роўных умовах.

Сёлета на ЦТ па матэматыцы запісаліся каля 33,8 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG