Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі рыхтуе новыя правілы для сваіх устаноў: здаваць тэлефоны, выносіць чырвона-зялёны сьцяг, адкрыць у кожнай школе музэй


Андрэй Іванец на дакладзе перад Лукашэнкам
Андрэй Іванец на дакладзе перад Лукашэнкам

У школах і садках будуць уключаць гімн і падымаць дзяржаўны сьцяг, з 2023 году ўвядуць абавязковую школьную форму.

Ад верасьня ў кожнай школе ў Беларусі на інфармацыйных стэндах зьявяцца «10 залатых правілаў пэдагога». У прыватнасьці, «настаўнікі павінны пацьвярджаць высокі статус адпаведным вонкавым выглядам, паводзінамі ў сацсетках, правільна выстраенай камунікацыяй з бацькамі. У адказ павінны атрымліваць паважлівае стаўленьне», сказаў міністар адукацыі Андрэй Іванец у інтэрвію sb.by.

Навучэнцы цяпер будуць пакідаць мабільныя тэлефоны ў адмысловых месцах, іх можна будзе выкарыстоўваць толькі ў навучальных мэтах, напрыклад пры счытваньні QR-кодаў.

Кантроль за вонкавым выглядам таксама будзе мацнейшым. Ведамства прапрацоўвае ўвядзеньне з 1 верасьня «адзіных элемэнтаў школьнага адзеньня» для канкрэтнай установы. А з 2023 году магчымае ўвядзеньне абавязковай школьнай формы.

У кожнай школе адкрыюць музэй або музэйны пакой.

Акрамя таго, падрыхтаваны загад, якім прадугледжваецца правядзеньне на пастаяннай аснове ўрачыстых лінеек з абавязковым праслухоўваньнем дзяржаўнага гімна, узьняцьцем (вынасам) дзяржаўнага сьцяга ў дні дзяржаўных сьвятаў і сьвяточныя дні Беларусі.

Гаворачы пра дэфіцыт пэдагагічных кадраў, міністар паабяцаў вырашыць праблему павышэньнем зарплаты.

Паводле яго, за студзень–красавік гэтага году ў параўнаньні з такім жа пэрыядам летась сярэднямесячная зарплата ў настаўнікаў павялічылася на 20,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG