Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм на 3 месяцы забараніў працу выдавецтва «Мэдысонт», якое выпускае кнігі беларускіх аўтараў


Кніга Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» выйшла ў выдавецтве «Мэдысонт»
Кніга Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» выйшла ў выдавецтве «Мэдысонт»

Выдавецтва «Мэдысонт», у якога Мінінфарм пасьля праверкі нібыта выявіў шэраг парушэньняў, працуе з 1998 году.

Мінінфарм паведаміў, што падчас праверкі знайшоў у выдавецтва «Медыясонт» парушэньні: «несвоечасовае апавяшчэньне аб зьмяненьні зьвестак аб выдавецтве, такіх як месца знаходжаньня выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданьняў».

Выдавецтва «Мэдысонт» працуе з 1998 году, яно, сярод іншага, выпусьціла кнігі Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“» і «Прэм’ера», Сяргея Пясэцкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», у якой Камісія супрацьдзеяньня экстрэмізму год таму знайшла «інструкцыі ў выбуховай справе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG