За 11 месяцаў 2024 году больш за ўсё цэны ў Беларусі вырасьлі на чырвоную ікру, бульбу і курсы кіроўцаў.
Улады Рэспублікі Малдова разглядаюць магчымасьць нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», 50% акцыяў якой належаць расейскаму «Газпраму», на фоне заяваў расейскага боку аб спыненьні паставак газу ў Малдову з 1 студзеня.
У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўкі гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.
З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» выяўлена «сем фактаў незаконнага транспартаваньня садавіны і сьвежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
У Беларусі павышаюцца тарыфы на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі. Гэта прадугледжана пастановай № 75 Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ад 18 сьнежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет міністраў Беларусі пастановай № 1012 ад 26 сьнежня падоўжыў яшчэ на год рэгуляваньне цэнаў на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасьці.
Савет Міністраў Беларусі скарэктараваў правілы назначэньня дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Дзеяньне «спэцыяльных мер» у дачыненьні да прадукцыі шэрагу эўрапейскіх вытворцаў падоўжанае да 31 сьнежня 2025 году, вынікае з пастановы Савету міністраў № 993 ад 20 сьнежня.
Перад Новым годам беларусы скардзяцца на падаражэньне прадуктаў. Паглядзелі, як важныя для сьвяточнага стала пакупкі зьмяніліся ў цане з пачатку году.
Сёньня аднавілася паступленьне нафты з Расеі. ААТ «Гомельтранснафта Дружба» працуе ў штатным рэжыме, паведамляе БЕЛТА.
Перапампоўка нафты па трубаправодзе «Дружба» прыпыненая з 19 сьнежня з-за тэхнічных прычына, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў галіне.
У апошні час Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю. Ёй было 85 гадоў. Бабуляй апекавалася ўнучка Дамініка.
Дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту ў памеры 4,459 мільярда рублёў плянуюць прафінансаваць за кошт унутраных крыніц, замежных крэдытаў і апэрацый зь дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі.
З 1 студзеня 2025 году бак транспарту грузавога аўтамабіля, які ўяжджае ў Латвію зь Беларусі, ня можа зьмяшчаць больш за 200 літраў паліва.
18 сьнежня Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні яшчэ да трох кампаній, якія пастаўляюць у краіну азотныя ўгнаеньні зь Беларусі.
Улады ЗША расьсьледуюць, ці стварае кітайская кампанія TP-Link, чые роўтэры былі зьвязаныя з кібэратакамі, пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Расейцы прадаюць іх Кітаю.
Cтраты Беларусі пры яго перадачы маглі скласьці $100 млн, гаворыцца ў матэрыяле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру.
Па словах прэм’ера, «набор на тэхнічныя спэцыяльнасьці ніжэйшы, чым замова арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў».
Некаторыя банкі, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі асобныя правілы абслугоўваньня і надалі новыя магчымасьці для кліентаў. Агенцтва «Позірк» правяло маніторынг актуальных банкаўскіх прэс-рэлізаў.
У Польшчы працуе больш за 7 тысяч кампаній, дзе адным з акцыянэраў ці канчатковых бэнэфіцыяраў зьяўляецца грамадзянін Беларусі ці беларуская юрыдычная асоба.
Расея зноў можа нанесьці ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай «Арэшнік» найбліжэйшымі днямі. Экспэрты ацанілі, як спраўляецца з вайной расейскі бюджэт.
У мінулым месяцы на расейскім рынку было прададзена 460 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — на 23,8% менш, чым у тым жа месяцы 2023 году (604), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскага «АСМ-холдынг».
Урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаваньне на вываз бульбы за межы Беларусі. Адпаведную пастанову 12 сьнежня падпісаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.
Расьсьледаваньне Радыё Свабода высьветліла, якія машыны пастаўляюць для Аляксандра Лукашэнкі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў.
Кантракт на пастаўку газу, заключаны ў 2006 годзе і разьлічаны да 2040 году, скасаваны праз «шматлікія істотныя парушэньні дагаворных абавязаньняў з боку „Газпром Экспарт“», растлумачылі ў аўстрыйскай кампаніі, дадаўшы, што скасаваньне ўступае ў сілу неадкладна.
Кітайскія вытворцы апошнімі часам пачалі абмяжоўваць продажы ў ЗША і Эўразьвяз ключавых кампанэнтаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу бесьпілётных лятальных апаратаў.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
Знаходжаньне тавару ў гэтым пераліку зьяўляецца ўмовай для яго ўвозу і ўвядзеньня ў грамадзянскае абарачэньне на тэрыторыі Беларусі ў рамках паралельнага імпарту.
Аматары кавы могуць хутка заўважыць павышэньне цэнаў на іх улюбёны ранішні напой, бо цана кавы на сусьветных рынках дасягнула рэкорднага ўзроўню, паведамляе BBC.
З 1 лістапада ў Беларусі канфіскавалі дзясяткі аўтамабіляў, якія парушылі заканадаўства, што рэгулюе сфэру таксі.
Гандлюючы з краінамі СНД у студзені — кастрычніку 2024 году, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала. Аднак з краінамі па-за СНД зьнешнегандлёвае сальда за 10 месяцаў склалася для Менску адмоўным.
Міністар сувязі Беларусі Канстанцін Шульган пасьля пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы ў Менску 6 сьнежня расказаў журналістам аб новых умовах роўмінгу паміж Беларусьсю і Расеяй.
У Літве сёлета будуць 4 дадатковыя выхадныя дні на сьвяты, у Беларусі — пяць, у Расеі — дзевяць. Як доўгія вакацыі ўплываюць на эканоміку.
Рост падаткаў закране практычна ўсіх грамадзян.
Рост эканомікі Беларусі ў бліжэйшыя гады замарудзіцца, адзначаецца ў прадстаўленым 5 сьнежня макраэканамічным прагнозе Эўразійскага банка разьвіцьця (ЭАБР).
Згодна са зьвесткамі Эўрастату і Нацыянальнага банку Польшчы, Беларусь у 2023 годзе стала адным зь лідэраў па нарошчваньні прамых інвэстыцыяў у польскую эканоміку, піша «Беларусы и рынок».
Беларусы часта ня хочуць уладкоўвацца на працу, бо за яе мала плацяць.
Польскія ўлады зрабілі высновы пра тое, што новая кампанія створаная дзеля таго, каб прадаваць угнаеньні буйнога дзяржаўнага прадпрыемства, якое ўжо было пад санкцыямі.
Некалькі беларускіх банкаў павысілі працэнтныя стаўкі па крэдытах на куплю або будаўніцтва жытла. Расказваем, наколькі яны вырасьлі.
«Столь» на такія паслугі пачне дзейнічаць з 1 лютага 2025 году.
Глядзім, якія калядныя дрэвы ўжо можна купіць у Беларусі і якія зь іх раяць выбіраць эколягі.
Гэта першы пазоў пасьля прызначэньня ў пачатку лістапада новага кіраўніка ААТ «Беларуськалій».
Як вынікае з новых звестак Белстату, у студзені–кастрычніку на працу былі прынятыя 558,54 тыс. чалавек, а звольненыя 597,26 тыс. чалавек.
Прэм’ер-міністар выступіў з гэтай нагоды на дзяржаўнай тэлевізіі.
У сьнежні беларусаў чакаюць пэўныя зьмены. Свабода паглядзела, што зьменіцца зь першага дня апошняга месяца 2024 году.
Амэрыканская валюта патаньнела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада.
Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, што адбываецца з курсам беларускага рубля, і дае свой адказ на пытаньне, ці сапраўды ўлады будуць прызначаць сілавікоў кіраваць прыватнымі прадпрыемствамі.
Загрузіць яшчэ