Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забарона на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў Liqui Moly, Škoda і Beiersdorf падоўжаная да канца 2025 году


Аўтамабілі Škoda
Аўтамабілі Škoda

Дзеяньне «спэцыяльных мер» у дачыненьні да прадукцыі шэрагу эўрапейскіх вытворцаў падоўжанае да 31 сьнежня 2025 году, вынікае з пастановы Савету міністраў № 993 ад 20 сьнежня.

Дакумэнт апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 сьнежня.

Контрасанкцыі, першапачаткова ўведзеныя на паўгода 23 красавіка 2021 году, падаўжаліся з тае пары ўжо пяць разоў.

Да канца 2025 году ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).

Разам з тым урад сваёй апошняй пастановай увёў шэраг выключэньняў. На працягу наступнага году забарона ня будзе распаўсюджвацца на тавары гэтых кампаній, якія ўвозяць фізычныя асобы, што перасяліліся ў Беларусь для сталага пражываньня або маюць намер гэта зрабіць, а таксама асобы, якія атрымалі статус уцекача.

«Спэцыяльныя меры» супраць вышэйзгаданых кампаній улады ў Менску ўвялі «для забесьпячэньня абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні да беларускага народу». Пачалося ўсё з таго, што названыя кампаніі заявілі, што ня будуць спансаваць чэмпіянат сьвету па хакеі 2021 году, які плянавалася правесьці ў Менску і Рызе, калі Беларусь застанецца бокам, які яго прымае. У выніку ўсім турнірам займалася Латвія.

Заходнія краіны ўвялі ў дачыненьні да Беларусі мноства санкцый, у тым ліку эканамічных. Абмежавальныя захады ўводзіліся за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленьне распачатых пасьля іх пратэстаў, прымусовую пасадку самалёта Ryanair, штучна створаны мігранцкі крызіс на мяжы з краінамі ЭЗ, дапамогу Расеі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG