Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прадпрыемствы за 10 месяцаў звольнілі на 38,7 тысячы чалавек больш, чым прынялі на працу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як вынікае з новых звестак Белстату, у студзені–кастрычніку на працу былі прынятыя 558,54 тыс. чалавек, а звольненыя 597,26 тыс. чалавек.

У кастрычніку балянс склаўся на карысьць працаўладкаваньня. На працу было прынята на 3628 чалавек больш, чым звольнена. Усяго ў мінулым месяцы прадпрыемствы ўзялі на працу 63,7 тыс. чалавек, а звольнілі крыху больш за 60 тыс.

У верасьні балянс, наадварот, быў на карысьць звальненьняў.

У справаздачу Белстату не ўключаюцца мікра- і малыя арганізацыі бязь ведамаснай падпарадкаванасьці, піша Reform.

У кастрычніку колькасьць працаўладкаваньняў вырасла на 6,5% у параўнаньні з аналягічным месяцам мінулага году, а ўсяго за студзень–кастрычнік — на 2,7%.

Колькасьць звальненьняў у кастрычніку гэтага году была меншая на 0,1% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023-га, а за студзень–кастрычнік яна скарацілася на 0,8%.

Па выніках дзесяці месяцаў балянс на карысьць звальненьняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-9500), апрацоўчай прамысловасьці (-5147), будаўніцтве (-720), аптовым і раздробным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў (-8229), транспарце і лягістыцы (-4662), дзяржаўным кіраваньні (-343), адукацыі (-7095), ахове здароўя (-1269), творчасьці, спорце, забавах і адпачынку (-2096).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG