Пра палітычныя погляды
— Так, я апазыцыянэр, — кажа Анатоль Трухановіч. — І адкрыта выступаю супраць пэўных палітычных і эканамічных падыходаў. Але ня супраць асобы.
Не трэба адным махам адрынаць тое, што зрабіў Аляксандар Рыгоравіч для нашай краіны. Я як бізнэсовец, напрыклад, цудоўна разумею, што такое, калі няма злачыннасьці. Той, якая была раней. Я на сабе адчуў. Прыходзілі і казалі: аддай частку прыбыткаў, мы крышуем гэтую сфэру Не хачу ўнікаць, як усё гэта было зроблена — па законе, не па законе... Аляксандар Рыгоравіч сам расказваў пра гэта ў сваіх выступах.
Паўтаруся: Лукашэнка нямала зрабіў для краіны. Але ёсьць, як кажуць, і іншы бок мэдаля.
Прабачце, дзе незалежныя суды?
Дзе палітычныя свабоды?
Дзе свабодная прэса?
Як магло здарыцца, што краіну пакінулі тысячы чалавек? Яны ворагі нацыі?
Чаму ў нас такія высокія падаткі?
Чаму пэнсію памерлага не выплачваюць жонцы? Гэтыя грошы павінны перадавацца ў спадчыну. Бываюць выпадкі, калі муж памёр, а жонцы кватэру няма чым аплачваць.
Дзе дэмакратыя? Чаму мы не абіраем старшыняў выканкамаў, сельскіх саветаў, як ва ўсім сьвеце?
Такіх пытаньняў шмат. Мы з Ганнай пра гэта часта гаворым. Яна як юрыст усё цудоўна разумее...
Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам, то ніводны чалавек не павінен сядзець у турме за тое, што абразіў прэзыдэнта. Ніводзін!
Пра мастацтва чуць
— Беларусы заўсёды былі мяккімі і добразычлівымі, свабодалюбнымі і талерантнымі. А сёньня з экрана тэлевізара льецца такая грубасьць, нейкія пагрозы... Я ня толькі пра некаторых прапагандыстаў гавару, але і пра вышэйшых асоб, якія дазваляюць сабе падобнае.
Мы да гэтага часу ў зацяжной сварцы з суседзямі. Нельга так, каб лідэры суседніх краінаў не падавалі рукі нашаму прэзыдэнту Нават Армэнія ўжо ня хоча быць там, дзе будзе Лукашэнка. Гэта ненармальна.
Інтэрвію цалкам на Тэлеграм-канале «Кулуары».
- Ганна Канапацкая стала шырока вядомая беларусам пасьля таго, як на выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 2016 году трапіла ў парлямэнт як адна з дзьвюх дэпутатак ад апазыцыі (да 2019 году яна была сябрам зьліквідаванай цяпер апазыцыйнай партыі АГП).У Палаце прадстаўнікоў Канапацкая заклікала да скасаваньня саюзу з Расеяй, крытыкавала Эўразійскі саюз, СНД і тагачаснага расейскага амбасадара ў Беларусі.
- У 2020 годзе Канапацкая ўдзельнічала ў прэзыдэнцкіх выбарах.
- Пасьля масавых пратэстаў і палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 2020–2021 году Канапацкая засталася ў Менску. Цяпер яна крытыкуе ўсе прадэмакратычныя сілы, у тым ліку Сьвятлану Ціханоўскую і ўсіх іншых палітыкаў на эміграцыі. Яе запрашалі на прадзяржаўныя мерапрыемствы ў Палату прадстаўнікоў (2022 год) і на Ўсебеларускі народны сход (2021 год).
Форум